Свет5555

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

У сваёй новай кнізе «Вайна» сусветна вядомы амерыканскі журналіст Боб Вудвард расказвае, як Байдэн даведаўся, што рыхтуецца напад на Украіну, а таксама пра драматычныя падзеі восені 2022-га і пра словы, якія Осцін знайшоў для Шайгу.

Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP

Кніга «Вайна» сусветна вядомага журналіста Боба Вудварда, заснаваная на сотнях гадзін інтэрв'ю і звестках спецслужб, раскрывае дэталі закуліснай палітыкі ўрада ЗША ў моманты міжнародных крызісаў апошніх гадоў і выйдзе з друку бліжэйшымі днямі. Некаторыя амерыканскія СМІ атрымалі кнігу яшчэ да рэлізу і зрабілі з яе вытрымкі.

Як перадае са спасылкай на кнігу агенцтва CNN, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн яшчэ ўвосень 2021 года даведаўся ад сваёй выведкі, што Уладзімір Пуцін плануе ў лютым 2022-га напасці на Украіну са 175 тысячамі вайскоўцаў. Гэтая інфармацыя, па словах Вудварда, шакавала Байдэна.

«Гэта было б поўным вар'яцтвам. Госпадзе Ісусе, цяпер мне давядзецца сутыкнуцца з тым, што Расія паглыне Украіну?» — адрэагаваў Байдэн у кастрычніку 2021 года, калі атрымаў звесткі пра ваенныя планы Расіі ад ЦРУ, піша Вудвард у сваёй кнізе.

Журналіст, спасылаючыся на высокапастаўленых чыноўнікаў ва ўрадзе ЗША, сцвярджае, што Байдэн даведаўся пра планы Пуціна дзякуючы крыніцы з найбліжэйшага атачэння расійскага прэзідэнта.

Журналіст адзначае, што Байдэн двойчы абмяркоўваў з Пуціным даныя амерыканскай выведкі ў снежні 2021 года — спачатку на відэаканферэнцыі, а затым у «жорсткай 50-хвіліннай тэлефоннай размове», якая, па словах Вудварда, стала настолькі напружанай і гарачай, што ў пэўны момант Пуцін «стаў пагражаць ядзернай вайной». Байдэн на гэта адказаў, што «ў такой вайне не будзе пераможцаў».

Потым, калі ўварванне ва Украіну ўсё ж адбылося, Байдэн, па інфармацыі Вудварда, падчас размоваў са сваёй камандай не саромеўся ў выразах у адрас Пуціна.

«Гэты **аны Пуцін. Пуцін — гэта зло. Мы маем справу з увасобленым злом», — сказаў Байдэн сваім дарадцам у Авальным кабінеце Белага дома неўзабаве пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну, піша Боб Вудвард.

Джо Байдэн у прысутнасці яго каманды размаўляе з Уладзімірам Пуціным па відэасувязі, 7 снежня 2021 год. Фота: Adam Schultz / The White House via AP

Ужо ў верасні 2022-га, піша Вудвард са спасылкай на амерыканскую выведку, узнікла сур'ёзная рызыка ядзернай вайны: крыніцы з Крамля перадалі, што Пуцін «настолькі моцна адчаяўся з-за ўласных стратаў на полі бою, што быў гатовы нанесці тактычны ядзерны ўдар па Украіне».

Урад ЗША ацаніў магчымасць такога ўдару ў «вельмі трывожныя» 50%, ад чаго Байдэн «загадаў выходзіць на сувязь з расейцамі па ўсіх каналах і прыгразіць ім беспрэцэдэнтнымі наступствамі за патэнцыйны ядзерны ўдар».

У кнізе Вудварда, як перадае CNN, распавядаецца пра напружаную тэлефонную размову паміж міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам і ягоным тагачасным расійскім калегам Сяргеем Шайгу ў кастрычніку 2022 года.

Як сцвярджае журналіст, ЗША тады прыгразілі Расіі татальнай ізаляцыяй ва ўсіх сферах, у адказ на што Шайгу заявіў, што не любіць пагрозы.

«Спадар міністр, я — лідар самай магутнай арміі ў сусветнай гісторыі. І я яшчэ не пагражаю», — заявіў міністр абароны ЗША Лойд Осцін, адказваючы Шайгу.

Праз два дні, кажа Вудвард, ужо расіяне запрошвалі тэлефонную размову з ЗША.

Міністр абароны Расіі Шайгу спрабаваў абвінаваціць украінцаў у планах узарваць «брудную бомбу», што, на думку ЗША, было лжывай гісторыяй Крамля, якую той хацеў выкарыстаць у якасці падставы для прымянення ядзернай зброі па Украіне.

«Мы вам не верым. Мы не бачым ніякіх прыкмет падобнага, і свет гэта разумее. Перастаньце так рабіць», — цвёрда заявіў Осцін пасля абвінавачванняў у адрас Украіны з боку Шайгу.

Гэта быў, бадай, самы шакавальны момант за ўсю вайну», — пазней сказаў пра гэты эпізод высокапастаўлены чыноўнік Пентагона Колін Каль, піша Вудвард.

Боб Вудвард — рэдактар выдання The Washington Post, які атрымаў сусветную вядомасць за асвятленне ўотэргейцкага скандалу, у выніку якога пайшоў у адстаўку амерыканскі прэзідэнт Рычард Ніксан. Ён аўтар некалькіх бэстсэлераў. Лічыцца, што Вудвард мае ўнікальны доступ да крыніц у вышэйшых колах амерыканскага істэблішменту, а найбольш сенсацыйныя выкрыцці журналіста, нягледзячы на адмаўленні датычных, потым пацвярджаліся.

Каментары55

  • Nu jego nah etot cyrk
    09.10.2024
    Уффф все прям как в дешёвом блокбастере за огромные деньги
  • Картина
    09.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • .
    09.10.2024
    Дагаварняк паміж прусакамі ў канспіролагаў у галаве.
    Расея з часоў Аранжавай Рэвалюцыі распальвала нянавісць да Украіны, Пуцін адкрыта не лічыць яе краінай і людзей асобным народам, абяцаў знішчыць - і знішчае. Але не, у канспіролагаў вінны не ён, трэба адмаўляць відавочнае і шукаць "глыбей".

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →