Міжнародная парламенцкая стыпендыя з практыкай у Германскім Бундэстагу ў 2013 годзе
Кожны год Германскі Бундэстаг і тры берлінскія ўніверсітэты прадастаўляюць прыкладна 120 маладым людзям з 28 краін магчымасць на працягу пяці месяцаў пазнаёміцца з працэсам прыняцця палітычных рашэнняў і атрымаць практычны досвед у сферы парламенцкай дзейнасці ў Германіі.
Міжнародная парламенцкая стыпендыя (IPS) прадугледжана для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, якія цікавяцца палітыкай, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю і маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы.
На момант пачатку праграмы яны павінны быць
не старэйшымі за 30 гадоў.
Стыпендыяты змогуць прайсці 15-тыднёвую стажыроўку ў аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага.
На перыяд іх 5-месячнага знаходжання яны будуць залічаны ва Універсітэт імя Гумбальдта ў Берліне і атрымаюць магчымасць наведваць заняткі.
Міжнародная парламенцкая стыпендыя доўжыцца
ад 1 сакавіка да 31 ліпеня 2013 г.
Стыпендыя ўключае выдаткі на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 чэрвеня 2012 г.у Пасольстве Германіі ў Мінску.
Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайтах Пасольства Германіі ў Мінску і Германскага Бундэстага.
Каментары