Грамадства44

Фядута ў апошнім слове на судзе: Абвінаваўца іранізуе, ці не высокія матывы сталі прычынай маіх дзеянняў. Але, гэта так!

У гучнай палітычнай справе аб «змове» 31 жніўня прагучалі апошнія словы абвінавачаных, у тым ліку Рыгора Кастусёва, Аляксандра Фядуты і Юрася Зянковіча. Фядута выступаў даўжэй за іншых, ягонае слова заняло паўгадзіны часу. У ім ён апісаў дэталі крымінальнай справы, настроі народа і падзеі ў краіне. Аляксандр Фядута на пачатку свайго выступлення ў судзе падрыхтаваў прысутных да таго, што будзе выступаць доўга, але закон «ніяк не абмяжоўвае яго ў гэтым». Радыё Свабода апублікавала апошняе слова палітычнага зняволенага з нязначнымі скарачэннямі. І яно таго вартае.

«[…] Перадгісторыя «змовы» — стварэнне двума беларускімі эмігрантамі — Дзмітрыем Шчыгельскім і Юрасём Зянковічам youtube-канала з дурацкай назвай «Сірэневенькі бесперспектыўняк» у красавіку 2020 года. На якім яны «мачылі» беларускую ўладу даволі груба, часам у хамскіх выказваннях.

Рана ці позна гэта павінна было прыцягнуць увагу нашай глыбока ранімай улады. Улічваючы тое, што Зянковіч бываў на радзіме і валодаў тут нерухомасцю, яго ўзялі ў распрацоўку, праўдаподобна, мяркуючы, што за ім нехта стаіць. Тым болей два балбатуны ў сваіх перадачах упарта прасоўвалі ідэю, што без войска любая спроба зрынуць Лукашэнку, застаючыся ў рамках заканадаўства, прапанаванага Лукашэнкам, падпісанага Лукашэнкам і выкарыстоўваемага Лукашэнкам у інтарэсах Лукашэнкі, немагчымая і бессэнсоўная. […]

Аднойчы незнаёмы чалавек скінуў мне паведамленне, дзе прапанаваў сустрэцца. […] Як гаварылася ў фільме «О бедном гусаре замолвите слово»: «Вы взялись помогать жандарму» — «Но это ведь наши жандармы».

У фільме ў шчырасць такой пазіцыі не паверыў нават жандар. Але мы не ў фільме, а ў жыцці. У людзей розныя матывы. Я ў шчырасць сведкі Жураўскага і яго гатоўнасць дапамагаць верыў беспярэчна.

Першая сустрэча Зянковіча з Жураўскім адбылася ў Мінску ў канцы жніўня, другая ў Горадні 12 верасня. Менавіта з таго дня варта адлічваць гісторыю «змовы», лідарам якой чамусьці лічыцца Юрась Зянковіч. З праслуханых тэлефонных размоваў вынікае, што менавіта Жураўскі ініцыюе большасць размоў, патрабуе ад Зянковіча адказу, але ў таго няма ані грошай, ані плану дзеянняў. Гэта​ пра​блема​ «ка​лектыўна​га​ Жура​ўска​га​» — без гэтых двух складніка​ў ніяка​й змовы не выходзіць. Усяго, на​ што ха​па​е ма​гчыма​сцяў Зянковіча​ — да​ста​ць з а​са​бістых ашчаджэнняў 5 тысяч да​ляра​ў і выда​ць іх на​ бягучыя выдаткі.

[…] Супрацоўнік КДБ, у задачу якога ўваходзіла адміністраванне аднаго з найбольш радыкальных чатаў, перасылае Зянковічу план «Цішыня» — адзіны дакумент, у якім дакладна сфармуляваны план забойства Лукашэнкі, а той перасылае яго Мікалаю Аўтуховічу і Івану Жураўскаму. Але Аўтуховіч адразу бачыць у гэтым правакацыю і адмяжоўваецца.

План забойства «першага» сапраўды быў, пры гэтым аўтара гэтай крывавай фальшыўкі ніхто не шукае. Дзеля Рамана Пратасевіча ледзь не збанкруцілі ўсю беларускую авіяцыю, а тут цішыня. Можна скласьці славесны партрэт. Нават не імітуюць пошукі! Бо раптам знойдуць!

[…] Жураўскага, тым часам, чакае расчараванне: амбіцыі Зянковіча, яго незадаволенасць трэцяраднай роляй у апазіцыі не даюць яму дамовіцца ні з адной уплывовай эмігранцкай структурай. У выніку ў адваката толькі 16 тысяч даляраў і 3 тысячы беларускіх рублёў. Уяўляеце, колькі крыві можна праліць на гэтыя грошы? Чынгісхан адпачывае. […]

Становіцца ясна, што Зянковіч — пустышка. І ўсё ж позна адмяняць правакацыю — ужо паднялі ФСБ Расіі, ужо папярэдзілі Лукашэнку. «Пустышку» бяруць. Каб не апраўдвацца, Пуціну дакладваюць аб раскрыцці «крывавай змовы пад кіраўніцтвам ЦРУ». Пуцін верыць, і нават расказвае аб гэтым свайму амерыканскаму калегу. У адказ — непаразуменне — аб «змове» не ведаюць ні ў ЦРУ, ні ў Дзярждэпартаменце, ні ў апараце самога прэзідэнта ЗША. Пуцін апынаецца ў ролі клоўна, а таму і арганізатарам няма куды адступаць — ззаду Масква. Калі ўсё правалілася — афіцыйнаму Мінску не пазайздросціш.

[…] Ніводная з раздруковак з чатаў і размоў не ўтрымлівае нічога, што можна назваць «фактам». Няма імёнаў заходніх ці расійскіх палітыкаў і функцыянераў спецслужбаў. Няма сведчанняў аб сустрэчах каго-небудзь са «змоўшчыкаў» з высокапастаўленымі беларускімі палітыкамі і вайскоўцамі.

[…] Фядута гатовы пісаць палітычныя дакументы і планы, але там крыві няма.

[…] Усё гэтае расследаванне паказала грамадству — улады баяцца нелаяльнасьці войска. Жураўскі сышоў на пенсію, хаця яму служыць і служыць. Ці значыць гэта, што армейскія афіцэры не церпяць побач з сабой раскрытага агента «жандараў», нават калі гэта «нашы жандары»?! […]

Дык ці была змова — не падмацаваная ні грашыма, ні планамі і вайсковымі сувязямі? Я ў яе верыў, значыць, удзельнічаў у ёй свядома. Чаму ж я ў ёй удзельнічаў? Следства ўпарта навязвае суду версію аб нізменных матывах. Бо менавіта гэтая версія выгадная прапагандыстам. Але не даказаны ніводны з нізменных матываў. […] Якое распальванне варажнечы? Працытуйце хоць адну маю фразу, але ні следства, ні хто іншы не прыводзіць нічога. Іначай, думаю, я б адказваў за такія словы ў судзе нашмат раней.

Спадар абвінаваўца дазволіў сабе паіранізаваць з мяне, спытаўшы, ці не высокія матывы ста​лі прычына​й ма​іх дзеянняў. А​ле, гэта так!

Я мог бы ўзяцца, напрыклад, выпраўляць сістэму адукацыі і па​дрыхтоўкі цяперашніх ка​дра​ў. Я на​ва​т не а​б памылка​х у пра​та​кола​х, якія следчы ў маёрскіх па​гона​х мусіў выпра​ўляць. […]

Ужо пры выстаўленні мне першых абвінавачанняў я мусіў у пісьмовай форме агаварыць, што не магу прыняць іх у поўным аб'ёме, бо там сцвярджаўся мой намер парушыць Канстытуцыю, прынятую на… рэферэндуме 1994 года! Нават студэнт 2-га курса юрыдычнага факультэта ведае, што першы рэферэндум у Рэспубліцы Беларусь адбыўся ў 1995 годзе, а тую Канстытуцыю прыняў яшчэ Вярхоўны Савет БССР. І такое трызненьне ад маёра КДБ у асабліва важных справах Акуліча паўтаралася тройчы!

Бязграматная фармулёўка «качуе» ў зваротах да розных інстанцый болей за сем разоў. Уражанне, што начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Беларусі палкоўнік Самбук падпісвае дакументы, не прыходзячы ў прытомнасць.

[…] Адбылася адмоўная селекцыя кадраў, лаяльнасьць вышэй за прафесіяналізм. Прайшла трансфармацыя з сістэмы аховы права ў сістэму аховы праваахоўнікаў. […] Цяпер як індульгенцыя фраза «Часам не да законаў», якую вымавіў Лукашэнка, прызначаючы генеральным пракурорам Андрэя Шведа. І ніводзін з прысутных не выйшаў у знак пратэсту супраць настолькі яўнага парушэння, закліку. Хаця пазней за такія ж словы асуджалі той жа канал «Сірэневенькі бесперспектыўняк».[…]

З экранаў ліецца характарыстыка іншых народаў у стылі «украшвайн», а пракуратура не заўважае яўнага распальвання варажнечы.

[…] Я паверыў у змову, бо хацеў у яе паверыць. Сумленны чалавек не мог не абурыцца тым, што адбываецца ў краіне.

Гэта зразумеў нават Юры Караеў, які выбачыўся за «празмерны гвалт». І гэта каштавала яму пасады. Гэта зразумеў і Іван Наскевіч, пры якім яўныя выпадкі гвалту хаця б фіксаваліся. І гэта таксама каштавала яму пасады. Мітрапаліт Павел наведаў не толькі шпіталь з амапаўцамі, але і людзей, якіх тыя амапаўцы білі. І гэта каштавала яму пасады Патрыяршага экзарха Беларусі.

Калі ні закон у выглядзе Следчага камітэта, ні Бог у выглядзе Царквы не спынілі грамадзянскай вайны, што пачалася ў краіне, хтосьці ж павінен быў стаць на яе шляху?! Калі ўся праваахоўная сістэма краіны стала сістэмай аховы праваахоўніка ад права, дык яна павінна аднавіцца. Няхай нават і шляхам беззаконня цягам месяца. Гэта лепей, чым два гады, якія мы ўсе жывём без закону. […]

Паводле тэлефоннага апытання ў 2020 годзе, за Лукашэнку гатовыя былі прагаласаваць толькі 26%. Пры гэтым нельга забываць пра ўзровень страху. […] Прафесар Вардамацкі патлумачыў паводзіны грамадства тым, што многія рэспандэнты баяцца выказвацца адкрыта або называюць той варыянт, за які яго тэарэтычна не будуць пераследаваць. […] Пакватэрнае апытанне, праведзенае за паўтара месяца да выбараў, было яшчэ больш яскравым — за Лукашэнку толькі 15%. І вы хочаце, каб пры такой рэальнай падтрымцы я паверыў Ярмошынай і яе звыш 80%?!

Сацыёлагі былі шчырымі, Акадэмія навук, акадэмік Гусакоў прызнаў гэта ў дакуменце, але там вырашылі не паўтараць шлях прафесійнага самагубца прафесара Коршунава і не апублікавалі звестак. У адказе на афіцыйны запыт, аднак, ілгаць яны не сталі.

Легітымная ўлада не праводзіць таемна ад народа іна​ўгура​цыю, за​конна​ выбра​ны прэзідэнт ня бега​е з а​ўта​ма​та​м без ра​жка. Лука​шэнка​ ба​іцца​ настолькі, што на​ва​т у год, які ён са​м абвясціў «года​м на​цыяна​льна​га ​адзінства​», толькі ра​скручва​е ма​ха​вік рэпрэсій. Лічбы спадара адваката: болей за​ мільён ча​ла​век удзельнічалі ў 6200 вялікіх і ма​лых акцыях. І не трэба​ суцяша​ць сябе, што людзі выходзілі за​ грошы. За​ іх могуць стаяць на​ пікета​х. Тут жа​ на​ва​т па​д стра​ха​м смерці выходзілі. Людзі пратэста​ва​лі і пасля гібелі Аляксандра​ Та​ра​йкоўска​га​, па​сля выкра​да​ньня і гібелі Рамана​ Ба​нда​рэнкі, і па​сля гібелі а​д салдацка​й кулі — што прызна​на​ — берасцейца​ Шута​ва​, пера​д якім я віна​ва​ты, бо не памятаю ягонага​ імя (Генадзь — РС.).[…]

Я думаю аб гэтых людзях, аб іх вачах, аб іх усмешках, якія асвятлялі мне камеру, аб іх дапамозе і падтрымцы. І вымушаны прызнаць, што ўдзельнічаў у змове, нават калі гэта была правакацыя палкоўніка Жураўскага і містыфікацыя генэрала Церцеля.

І апошняе… Высокі суд. Я звяртаюся да вас. У вялікага кінарэжэсэра Стэнлі Крамэра ёсць фільм «Нюрнбергскі працэс». Ён не пра «вялікі «Нюрнберг»», дзе судзілі злачынцаў вайны, канцлагераў і прапаганды. Ён аб адным з дзясяткаў працэсаў, на якім судзілі суддзяў. Спэнсар Трэйсі «судзіць» Барта Ланкастэра. Герой Ланкастэра — выбітны юрыст, выслухаўшы паказанні тых, каго ён судзіў на лагеры, турмы і нават на кастрацыю за парушэнне законаў аб «чысціні расы», суцяшае сябе, маўляў, ён выконваў закон». […]

Каментары4

  • Быкау
    02.09.2022
    "Ох, народ ты наш, народ, ох, народище! […] Наш один — за ихних двух — Только дай борща... И раз в двадцать крепче дух... Из туалетища"...
  • счётчик Гейгера
    04.09.2022
     Мужны Чалавек... Раней я яго не дааценьвау.... Дыктатары прыходзяць и сыходзяць , а Беларусь будзе Вольнай.
  • Комингс
    05.09.2022
    А что он вообще мог ответить на подобную иронию ? Единственно возможное. Жаль человека.

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →