Меркаванні33

Новая ўстаноўка расійскай прапаганды: мужчын завабліваюць на фронт, абяцаючы зрабіць «новай элітай». І ўсё падмацоўваецца Дастаеўскім

Тэкст, які прагназуе «сур'ёзныя змены ў сацыяльна-палітычным ландшафце Расіі», быў апублікаваны ў тым раздзеле сайта афіцыйнага расійскага агенцтва РІА «Новості», дзе змяшчаюцца ўстановачныя матэрыялы.

Расійскія салдаты чытаюць лісты, напісаныя школьнікамі ў знак падтрымкі ў неназваным месцы на ўсходзе Украіны, аўторак, 14 лютага 2023 г. (AP Photo/Аляксей Аляксандраў)

На думку расійскага прапагандыста, указ прэзідэнта Расіі аб ільготах сем'ям пацярпелых ці загінуўшых удзельнікаў так званай спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, можа прывесці да сур'ёзных зменаў у сацыяльна-палітычным ландшафце Расіі.

Указ увёў «спецыяльную квоту прыёму» на навучанне ў ВНУ ў памеры 10% па кожным накірунку ці спецыяльнасці. Без экзаменаў (за выключэннем дадатковых іспытаў творчай і (ці) прафесійнай накіраванасці) будуць прымацца дзеці загінулых, параненых ці атрымаўшых захворванні падчас баявых дзеянняў. Дзеці, чые бацькі (маці ці бацька) ваююць ці адваявалі і засталіся жывымі і здаровымі, будуць ісці па асобным ільготным конкурсе.

Гэтая льгота — адна з шэрагу разнастайных мер падтрымкі ўдзельнікаў баявых дзеянняў і іх сем'яў. Сярод іх значныя грашовыя выплаты, падатковыя ільготы, санаторнае абслугоўванне, выдзяленне зямельных надзелаў. Кожны рэгіён Расіі мае свае пералікі такіх мер.

А цяпер прасочым, як прапагандыст спрабуе з гэтай меры вывесці шматабяцальныя перспектывы для ўдзельнікаў вайны.

З гэтай мэтай ён праводзіць паралелі з Рымскай імперыяй. Тым больш, што на думку Стрэльнікава, пакрокавая інструкцыя для Расіі на найбліжэйшыя гады заключаецца ў даўно вядомым выказванні «Масква — трэці Рым, а чацвёртаму не быць».

Падтрымка грамадзян-воінаў была ўсласцівая Старажытнаму Рыму. Менавіта яны мелі права голасу і маглі прызначаць імператара, атрымлівалі значныя грашовыя выплаты, пенсію і шматлікія ільготы. Сем'і легіянераў таксама карысталіся ільготамі.

Служба ў войску Рыма была самай кароткай дарогай для неграмадзян з далёкіх правінцый да атрымання грамадзянства, статусу і багацця.

Аўтар падкрэслівае, што займаць дзяржаўныя пасады ў Рыме маглі толькі тыя, хто служыў у войску ці прымаў удзел у войнах. Ён жа акцэнтуе ўвагу на тым, што ўхіленне ад выканання воінскага доўгу каралася аж да продажу ў рабства.

Такім чынам, гэтая палітыка ў Старажытным Рыме прывяла да таго, што легіянеры ператварыліся ў багатую і прывілеяваную сацыяльную групу. Яна аказвала сур'ёзнае ўздзеянне на палітыку дзяржавы. А сам Рым ператварыўся ў самую магутную дзяржаву свайго часу, якая абараняла народы і пашырала ўплыў па ўсім свеце.

А гэта так супадае з сфармуляванай прапагандыстам гістарычнай усяленскай і сусветнай місіяй і лёсам Расіі — быць вызваліцелем і абаронцам прыгнечаных і ваеннай сілай падтрымліваць на зямлі мір і справядлівасць.

Свае думкі Стрэльнікаў падмацоўвае цытатамі з Фёдара Дастаеўскага аб тым, што рускі народ хоча росквіту не праз падаўленне асобы і чужых нацыянальнасцей, а імкнецца да яго праз брацкае ўсеяднанне. Прызначэнне рускага чалавека ўсясветнае. Расія жыве не дзеля сябе, а дзеля ідэі. Наш лёс гэта — і лёс свету.

Не забываецца ён і прывесці словы філосафа Мікалая Бярдзяева пра Расію як вызваліцельніцу іншых народаў, адзіны аплот сапраўднага хрысціянства, месіянскую краіну.

У тым жа раздзеле сайта, дзе апублікаваны артыкул пра «новую эліту», 26 лютага мінулага года расійскае дзяржаўнае агенцтва апублікавала артыкул, у якім трыумфальна паведамляла пра «надыход новага свету».

«Новый мир рождается на наших глазах. Военная операция России на Украине открыла новую эпоху — причем сразу в трех измерениях. Россия восстанавливает свое единство — трагедия 1991 года, этой страшной катастрофы нашей истории, ее противоестественный вывих, преодолены. Да, большой ценой, но Украины как анти-России больше не будет. Россия восстанавливает свою историческую полноту, собирая русский мир, русский народ вместе — во всей его совокупности великороссов, белорусов и малороссов», — пафасна гаварылася ў артыкуле.

«Украина вернулась к России. Это не значит, что будет ликвидирована ее государственность, но она будет переустроена, переучреждена и возвращена в свое естественное состояние части русского мира. В любом случае — завершается период раскола русского народа», — сцвярджалася ў артыкуле, які быў падрыхтаваны, імаверна, з разлікам, што Украіна капітулюе.

Праз два дні пасля таго гэты артыкул быў выдалены, бо стала ясна, што план Пуціна і Лукашэнкі праваліўся. Але яго копія засталася ў вэб-архіве, можаце атрымаць асалоду.

Чытаць таксама:

«У таталітарных падыходах сведак Іеговы і рэжыму Лукашэнкі ёсць вялікае падабенства». Былы іегавіст пра СІ, праваслаўе, пратэсты і Украіну 

Пасол Украіны ў Беларусі: Беларусы вераць тэлевізару, але канчатковы пералом пакуль не адбыўся

Каментары3

  • Абу
    21.02.2023
    Мяркую, што путлераўскай салдатне не свеціць нават месца на элітных могілках. Зарыюць дзесь пад бярозкай.
  • Диана
    21.02.2023
    Это тот Достоевский который ярко охарактеризовал московию: «они все православные и «верующие» и прежде чем вас зарубить топором обязательно перекрестятся».
  • Победобесие
    22.02.2023
    Абу, Вы что? Где вы найдёте столько берёзок? Вырыть канаву и всех в канаву, удобрение будет. 

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →