Свет

Экс-прэзідэнт ПАР прыйшоў, каб сесці ў турму. А яго не ўзялі

Былы прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума, асуджаны на 15 месяцаў за непавагу да суда, здаўся ўладам у пятніцу. Аднак ён вызвалены ад адбыцця пакарання ў турме. Прычына — перапоўненасць месцаў зняволення, піша Бі-бі-сі.

Джэйкаб Зума. Фота: AP Photo / Jerome Delay, File

81-гадовы Зума раней быў вызвалены ўмоўна-датэрмінова па медыцынскіх паказаннях, што было прызнана судом незаконным.

Міністр юстыцыі Рональд Ламола заявіў, што Зума вызвалілі ад адбыцця пакарання ў сувязі з перапоўненасцю турмаў.

Яго ўключылі ў праграму вызвалення злачынцаў з нізкім узроўнем небяспекі для грамадства. Гэтая праграма была запушчаная ў красавіку з мэтай разгрузіць перапоўненыя турмы. За гэты час, паводле даных улад, па ёй вызваліліся дзевяць тысяч чалавек.

Рональд Ламола падкрэсліў, што рашэнне было прынята турэмнымі ўладамі без якога-небудзь палітычнага ўмяшання і што Зума не карыстаўся ніякімі прывілеямі.

Прадстаўнік Дэпартамента турмаў паведаміў Бі-бі-сі, што колькасць зняволеных у ПАР на 47% перавышае афіцыйную ўмяшчальнасць.

Сітуацыя пагаршаецца пажарам у адной з турмаў на мінулым тыдні, учыненым, як сцвярджаецца, зняволенымі. У выніку чатыры тысячы зняволеных былі пераведзеныя ў іншыя ўстановы, дзе для іх не было койка-месцаў.

Камісар турмаў ПАР Макгоці Табакгале сказаў, што Зума з'явіўся ў папраўчую ўстанову Эсткорт у сваёй роднай правінцыі Квазулу-Натал у пятніцу раніцай і быў «зарэгістраваны» ў сістэме, але праз гадзіну вызвалены.

Лабісцкая група AfriForum абвінаваціла Дэпартамент турмаў ПАР у садзейнічанні Джэйкабу Зума ва ўхіленні ад правасуддзя.

Шлях за краты

Першапачаткова палітык трапіў у турму за тое, што не з'явіўся на расследаванне справы аб карупцыі падчас свайго прэзідэнцтва.

Ён быў вымушаны пайсці ў адстаўку ў 2018 годзе пасля дзевяці гадоў знаходжання на пасадзе, але неаднаразова сцвярджаў, што стаў ахвярай палітычнай змовы.

Турэмнае зняволенне Зума выклікала масавыя беспарадкі — загінула больш за 350 чалавек, у асноўным у правінцыі Квазулу-Натал — аплоце Зума.

У ліпені былы прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума ездзіў у Расію, як заявіў ягоны фонд, на лячэнне. Пасля гэтага ён вярнуўся на радзіму.

Да гэтага ён быў умоўна-датэрмінова вызвалены па неагучанай медыцынскай прычыне былым кіраўніком турэмнай службы Артурам Фрэйзерам, які лічыцца саюзнікам былога прэзідэнта.

Каментары

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА14

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраваць Аўстрыяй найхутчэй стане ўльтраправая і пракрамлёўская партыя, заснаваная нацыстамі45

Беларус падарыў брытанцы ружы — тая не ведае, як гэта разумець14

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што96

Аліеў зноў рэзка прайшоўся па Расіі за збіты самалёт: Мы патрабуем чалавечых паводзін5

Дзяўчына ў Гродне пасварылася з хлопцам і кінулася проста пад колы аўто ВІДЭА2

Чарга на польскай мяжы б'е рэкорды — можа заняць шэсць сутак12

«Ну кайф жа!» Каментатарка «Беларусь 5» Дарына Запольская адпачывае ў Францыі ФОТА35

Расіянін вяртаўся на вайну з пахавання бацькі, забітага на той жа вайне ва Украіне, і загінуў у ДТЗ якраз каля помніка вайскоўцам3

Вытворцы алкаголю панікуюць: моладзь да 25 гадоў амаль не п’е, прычым ва ўсіх краінах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА14

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →