Грамадства1010

Tinder: сэрвіс для знаёмстваў, які манітораць сілавікі. Хто ўжо патрапіў пад рэпрэсіі і як можна абараніцца

Сталі вядомыя выпадкі, калі беларусаў каралі за фота ў Tinder. Затрыманняў можна было б пазбегнуць, зрабіўшы некалькі простых крокаў.

Вядома, што сілавікі актыўна манітораць сэрвіс. Напрыклад, збіраюць адтуль фоты карыстальнікаў, калі там ёсць нейкая «крамола» або чалавек, вядомы сілавікам. Некаторыя з гэтых фота пасля з'яўляліся ў публічным доступе ў «зліўных» тэлеграм-акаўнтах, якія вядуць супрацоўнікі МУС. Выглядае, што яны праглядаюць іх уручную і проста робяць скрыншоты акаўнтаў.

Вядомыя выпадкі адміністрацыйнага і крымінальнага палітычна матываванага пераследу за фота ў Tinder. У першым выпадку мужчыну далі штраф за фота ў майцы з «Пагоняй» (яго асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП). У другім нагодай для крымінальнай справы стала фота дзяўчыны, дзе яна падчас аднаго з пратэсных маршаў 2020 года стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам. 

Вось якія правілы для таго, каб сябе абараніць:

  • Не варта загружаць у сэрвіс фота з нацыянальнымі сімваламі Беларусі або фота з пратэстаў, калі вы ў Беларусі. Таксама могуць быць праблемы, калі ў вашым Tinder размешчанае нешта ў падтрымку Украіны.
  • Лепш не абмяркоўваць з першымі сустрэчнымі «мэтчамі» адчувальныя тэмы — кожны з іх тэарэтычна можа аказацца супрацоўнікам МУС.
  • У самім Tinder няшмат наладаў прыватнасці, але яны ёсць. Па-першае, вы можаце зрабіць так, каб вам маглі пісаць толькі людзі з пацверджанымі фота, што абароніць вас не столькі ад сілавікоў (магчыма, толькі ад абмеркавання з імі адчувальных тэмаў), колькі ад махляроў.
  • Па-другое, калі вы маеце Tinder Plus (або вышэйшы статус), то вы можаце зрабіць так, каб ваш акаўнт бачылі толькі тыя, каму вы паставілі лайк. Гэта абароніць яго ад прагляду зусім выпадковымі людзьмі. У такім выпадку мае сэнс выключыць сябе яшчэ і з пункту «Знаходкі».
Налады ў Tinder. У праграме, на жаль, няма беларускай мовы

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Адам Иосифович
    28.10.2023
    Для начала не стоит обсуждать политику, религию и прочие темы с первым встречным, это считается дурным тоном в большинстве стран. И не выкладывать фото из протестов и демонстраций, кому это вообще интересно на сайте знакомств, разве что силовикам.
  • #
    28.10.2023
    "сілавікі актыўна манітораць сэрвіс"

    хорошая работа - торчать на сайте знакомств, найти подходящую девчонку, обобрать ее, а то и похитить, держать в заточении, истязать ее...

    какие это статьи Закона ?
  • пялёстак
    28.10.2023
    Нешта ў апошні час усё болей піяраць гэтую кібершлюшачную

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»20

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Усе навіны →
Усе навіны

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

У Мурманскай вобласці двухпавярховы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з таварным — вагоны сышлі з рэек

Ад 11 да 25-ці. Скончыўся суд над украінцам і двума беларусамі, затрыманымі па справе аб «падрыхтоўцы тэрактаў»1

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад занядбаны, а сэрвіс не развіты3

Эканаміст Данейка: Цяпер пры рэформах эканомікі не будзе ўспышак беспрацоўя4

Яркае жыццё і страшны фінал першай беларускай тэлезоркі12

Спасылка на ўпакоўцы беларускіх цукерак абяцае «казачныя гісторыі». Аказваецца, яна вядзе на сайт падатковай2

У Гомельскай вобласці згулялі вяселле 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы юнак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»20

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Галоўнае
Усе навіны →