Усяго патроху1414

Рускі псеўданародны танец дзяўчатак з Оршы ўзарваў тыкток. Але вы не здагадаецеся, за што іх пачалі хэйціць

Відэа выступу аршанскіх дзяўчатак набрала каля 2 мільёнаў праглядаў у тыктоку і больш за 100 тысяч лайкаў. Але ў каментарах адзначыліся сотні абураных аматараў расійскай культуры. Што ж іх так раззлавала?

Першае відэа, якое завірусілася, набрала ажно 1,3 мільёна праглядаў. Дзяўчаткі з узорнай цыркавой студыі «Арэна» літаральна «выплылі» на сцэну ў строях, стылізаваных пад рускія народныя. Музыка таксама гучала адпаведная. Сакрэт плаўных рухаў аршанак у тым, што пад доўгімі сукенкамі былі схаваныя гіраскутары.

@nashaniva Відэа аршанскіх дзяўчатак паглядзелі больш за мільён разоў, але ў каментарах адзначыліся сотні абураных аматараў расійскай культуры #беларусь #орша #танец #belarus #гироскутер #нашаніва #беларусьновости #русскийтанец #новостибеларуси #акробатика ♬ оригинальный звук Наша Ніва. Навіны

Менавіта сучасныя тэхналогіі і выклікалі шмат абурэння ў рускамоўных каментатараў: «Сапраўдны ансамбль і без гіраскутараў плыве», «Раней «Бярозка» танчыла на сваіх нагах. Не расчароўвайце!», «Прыгожа, але раней і без гіраскутараў так танчылі», «Ножкамі ўжо не танчым!», «Памятаю, як на дыбачках раней танчылі… Былі часы».

Здаецца, чалавек, які вядзе тыкток-акаўнт «Арэна», стаміўся тлумачыць кожнаму эксперту, што іх калектыў цыркавы, а не харэаграфічны. У наступным відэа бачна, што дзяўчаткі пазбаўляюцца доўгіх сукенак і пачынаюць выконваць на гіраскутарах розныя складаныя акрабатычныя элементы.

@vero_circus Ответ пользователю @kostikpekut ♬ оригинальный звук - "Арена"" Феерия "

Пасля гэтага ўсё ж з'явілася шмат пазітыўных каментарыяў, калі людзі захапляліся спрытам юных артыстак. Але ўсё адно знаходзіліся і тыя, хто незадаволена пытаў: «А танец дзе?».

Каментары14

  • Какошник
    30.03.2024
    Русским не нравится как вы танцуете их танцы, оршанские девушки, скоро вам из России пришлют правильного руководителя и правильного хореографа.
  • Парада
    30.03.2024
    Проста не трэба танцаваць рускія танцы. Танцуйце беларускія. Ці іншых народаў свету. У якіх няма такіх прэтэнзій да сучасных тэхналогій.
  • ЯНКА
    31.03.2024
    • ДАВАЙМА ЛАЙ! •
    🚯 Слова «хейтить» (альбо «х..йтить») спрэс не беларускае, варожае. Але што казаць тым, хто так любіць слоўцы кшталту «вірусіцца» (нібы каронавырас іхні), ці рваць інтэрнэт (як Тузік грэлку), альбо — а каб вас! — узрываць яго (мусіць, падобна станцыям мэтра?).
    🗣️ І ніяк ня стомяцца выгукваць да «крыпаты» ў горле гэткі вось нацягнуты з Расеі слоўны хлузд. Ну, ці ня «шуцеры»?! Хоць якая розьніца, «нарубіць» бабла б, а хамячкі й такое «сха́вают». Хамячкі, давайма лай. Лай-«лайк»!

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →