Свет22

Пентагон распрацоўвае тэхналогію, якая дазволіць дронам лятаць няспынна

«Мы зможам зараджаць іх на вялікай адлегласці з зямлі, пакуль яны ваююць у паветры».

Вядомы амерыканскі баявы беспілотнік MQ-9 Reaper. Фота: Wikimedia Commons

Упраўленне перспектыўных даследчых праектаў Міністэрства абароны ЗША (DARPA) з 2021 года актыўна інвестуе ў тэхналогію далёкай бесправадной падзарадкі для дронаў, якая дазволіць ім выконваць задачы без неабходнасці спускацца на зямлю за дадатковым зарадам.

Пра гэта паведамілі навукоўцы з Тэхаскага ўніверсітэта ў Даласе, якія і пачалі распрацоўваць гэтую тэхналогію яшчэ да кантактаў з Пентагонам.

Ведамства прафінансавала праект на 500 тысяч даляраў на два гады і выдаткавала яшчэ 250 тысяч на далейшае развіццё тэхналогіі пасля заканчэння асноўнага тэрміну.

«Гаворка ідзе пра прыцэльнае накіраванне магутных электрамагнітных хваляў праз паветра на вялікія адлегласці ў бок беспілотнікаў.

Падобныя тэхналогіі ўжо даўно выкарыстоўваюцца ў радыёвяшчанні, тэлебачанні, мабільнай і інтэрнэт-сувязі, GPS, аднак у нашым выпадку мы павінны яшчэ і мінімізаваць рассейванне энергіі на далёкіх адлегласцях, каб захаваць трапнасць», — расказалі даследчыкі.

Накіроўваць энергію для падзарадкі дронаў плануюць пры дапамозе фазаваных антэнных рашотак, якія пры належнай наладзе дазволяць паўнавартасна перадаваць зарад беспілотнікам з зямлі ў рэжыме рэальнага часу, не замінаючы ім выконваць баявыя задачы.

Асноўнымі кандыдатамі на выпрабаванне тэхналогіі стануць амерыканскія баявыя беспілотнікі MQ-9 Reaper, адзначылі навукоўцы.

Яны дадалі, што новая тэхналогія мае падвойнае прызначэнне і зможа таксама выкарыстоўвацца ў цывільным сектары. Напрыклад, для далёкай падзарадкі электрамабіляў проста на хаду, ці для такой жа падзарадкі медыцынскіх імплантаў у арганізме чалавека.

Каментары2

  • Фак-ел
    28.05.2024
    Пакуль высраспрацуеце, рускія скрадуць і запусцяць сваю аглоблю
  • прабачце за маю французскую
    28.05.2024
    Фак-ел, пра кітайцаў паверу. Маскалі ні на што няздатныя. Яны разумныя былі, калі на іх Украіна і Беларусь працавалі. А як сталі самастойныя дык усраліся

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →