Грамадства1919

«Некаторыя зорку злавілі. Выйсці на экран, лаючы ўсё…». На каго з прапагандыстаў намякаў Лукашэнка?

На медыяфоруме, дзе сабраліся супрацоўнікі дзяржаўных СМІ, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў некаторых прапагандыстаў.

Рыгор Азаронак — адзін з найбольш адыёзных прапагандыстаў рэжыму. Скрын стрыму

«Ведаеце, да мяне даходзяць адгалоскі нейкіх спрэчак, што некаторыя нашы журналісты, не крыўдзіцеся, зорку злавілі і давай аўтарскія перадачы: «Я тут зраблю, я…»

Я за, я не супраць аўтарскага тэлебачання. Але стаць аўтарам нейкай перадачы — трэба разумець, што гэта каласальная праца, у адзіночку такую перадачу не зробіш. І мы вельмі шмат, вельмі шмат апускаемся ніжэй за планку, калі падрыхтоўваем гэтыя перадачы. Таму будзьце вельмі акуратныя, прадумвайце ўсё.

@nashaniva Лукашэнка параіў Азаронку апусціцца на зямлю #лукашэнка #беларусь #нашаніва #беларусьновости #пропаганда #азаренок #беларускаямова ♬ Funny Guy - Parry Music

Выйсці на экран і ляпіць там усё запар, выбачайце мяне за гэта слова, лаючы ўсё і ўся вакол, лічачы, што ты ўжо ва ўсім разабраўся — небяспечная тэндэнцыя, падумайце над гэтым»,

— сказаў Лукашэнка.

«Апусціцеся на зямлю, сядзьце і падумайце, — дадаў ён. — І тыя, хто сёння зазвяздзіўся на гэтых праграмах, пастаўце перад імі планку — ніжэй нельга, скачыце, будзеце на экранах тэлевізара. Не — ну, ідзіце рыхтуйцеся. У адваротным выпадку вы згубіцеся, а мы вымушаны будзем ад вас адмовіцца».

Каго меў на ўвазе палітык, не ўдакладнялася.

Пазней маладая спецыялістка «Магілёўскіх ведамасцяў» Ксенія Буглак спытала ў Лукашэнкі, як ён ставіцца да «дзёрзкай журналістыкі», напрыклад да таго, што робіць Рыгор Азаронак. Палітык адказаў, што смеласць і рэзкасць ухваляе.

«Але рабіце гэта як можна карэктней. Не трэба крыўдзіць тых, каго вы не павінны пакрыўдзіць».

Каментары19

  • Ашчушчэния ня те
    28.05.2024
    Ашчушчэния у меня нехарошыя. Пацераем мы Грышу скора. Мы перахвацили разгавор Ника и Майка - штота против няго задумали польские спецслужбы.
  • не такі, як ёсць
    28.05.2024
    грыша, тобі пі..да 😂
  • Гарамбуш
    28.05.2024
    Кажется там каждый "журналист" уже ах....л

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →