Замах на былога прэзідэнта ЗША і кандыдата ў прэзідэнты Дональда Трампа здзейсніў 20-гадовы хлопец. Такую інфармацыю дае AP са спасылкаю на паліцыю. Яго імя афіцыйныя структуры не называюць. Матывы яго пакуль не вядомыя.
У нападніка не было пры сабе ніякіх дакументаў, таму ўлады чакаюць аналізу ДНК і біяметрычныя звесткі для высвятлення асобы, паведамляюць праваахоўныя органы. У ФБР пакуль не гатовыя назваць імя стралка.
Матыў яго дзеянняў таксама пакуль не ўстаноўлены, заявіў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік ФБР Кевін Ражэк. Аднак ён пацвердзіў, што інцыдэнт разглядаецца як замах на экс-прэзідэнта ЗША.
Прадстаўнік паліцыі штата Пенсільванія Джордж Бівенс там жа паведаміў, што асоба стралка «папярэдне ўстаноўленая», але таксама не назваў яго імя і не прывёў якіх-небудзь падрабязнасцяў, якія дазваляюць усталяваць асобу.
Выданне The New York Post са спасылкай на крыніцы называе імя стралка —Томас Мэцью Крукс. Паводле выдання, Крукс ураджэнец штата Пенсільванія.
Фота Крукса публікуюць некаторыя СМІ — хлопец з доўгімі валасамі, аднак нельга сказаць, што яно дакладна верыфікаванае.
The New York Post піша, што Крукс залез на дах вытворчага прадпрыемства, размешчанага крыху прыкладна ў 120 метрах ад сцэны, дзе выступаў Трамп.
Пасля спробы замаху на Трампа некалькі чалавек паведамілі, што незадоўга да стрэлаў бачылі, як нейкі мужчына лезе на дах будынка і паказвалі на гэта паліцыі і супрацоўнікам службы бяспекі, але тыя ніяк не зрэагавалі.
Стралок быў забіты.
Каментары
- Мяне клічуць Мэцью Крукс, я ненавіджу рэспубліканцаў і Трампа. Ведаеце чаму? Вы хібныя (wrong) хлоцы