Беларускія мультыплікатары знялі новыя серыі захапляльнага гістарычнага серыяла пра Франака
Беларускамоўная пляцоўка Baybus прэзентавала новыя серыі мультсерыяла «Прызма часу»
Франак і Зося жывуць у свайго дзядзькі-навукоўца, які спрабуе стварыць машыну часу. Аднаго разу машына парушае сувязь часоў, і людзі пачынаюць забываць сваё мінулае. Каб выратаваць свет, Франак і Зося павінны патрапіць у 10 розных стагоддзяў беларускай гісторыі і сабраць часткі Прызмы Часу — галоўнай дэталі, дзякуючы якой дзядзька Бронюсь можа спыніць катастрофу. У іх прыгодах ім дапамагае разумны сабачка Бадзі і рыцар Адам, які вартуе Прастору-Паміж-Часам.
«Прызма часу» — гэта займальны і адукацыйны мультсерыял, які дапамагае дзецям і дарослым лепш зразумець гісторыю Беларусі праз захапляльныя прыгоды. Мультсерыял ствараецца на беларускай мове і спрыяе вывучэнню роднай мовы, культуры і гісторыі.
Што чакаць у новых выпусках:
У новым сезоне каманда выпусціла дзве серыі, у якіх галоўныя героі патрапілі ў старажытны Полацк і нават пазнаёміліся з легендарнымі асобамі беларускай гісторыі Рагнедай і Рагвалодам!
Спасылкі на новыя серыі:
Каментары