Эканоміка55

У беларускім ІТ рэкордны наём і ўсплёск звальненняў

Паводле афіцыйнай статыстыкі, беларускія ІТ-кампаніі ў жніўні нанялі рэкордную сёлета колькасць работнікаў. Але не ўсё так проста, піша dev.by.

Паводле звестак Белстата, усплёск звальненняў у ІТ прыйшоўся на апошнія два месяцы лета. У ліпені кампаніі сектара «інфармацыі і сувязі» звольнілі больш за 1,3 тысячы чалавек, у жніўні больш за 1,2 тысячы чалавек. Гэта на 20-30% больш, чым у траўні—чэрвені.

Да гэтага ў сярэднім штомесяц з кампаній звальнялі крыху больш за тысячу спецыялістаў. А больш за ўсё спецыялістаў было звольнена толькі ў сакавіку — амаль 1,4 тысячы.

Пры гэтым тэмпы звальненняў пакуль на 30% ніжэйшыя, чым у 2023 годзе. За студзень—жнівень кампаніі сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій звольнілі амаль 9,3 тысячы супрацоўнікаў. Летась за аналагічны перыяд звольненых было 13 тысяч.

Наймаць ІТ-кампаніі сёлета сталі больш. Асабліва яны актывізаваліся ў ліпені-жніўні. Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у ліпені кампаніі ІТ і сувязі ўзялі на працу больш за 1,2 тысячы спецыялістаў, у жніўні — больш за 1,5 тысячы спецыялістаў.

Гэта рэкордныя лічбы найму ў гэтым годзе. У параўнанні з папярэднімі месяцамі колькасць працаўладкаваных спецыялістаў у кампаніі ІТ і сувязі вырасла на 10-30%.

Усяго за студзень—жнівень гэтага года кампаніі ІКТ узялі на працу амаль 9,7 тысячы спецыялістаў — на 30,5% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Прынятых на працу спецыялістаў сёлета ўжо на 4,5% больш, чым звольненых. 

Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун нядаўна заявіў, што колькасць айцішнікаў у краіне расце. Паводле яго слоў, кожны месяц колькасць айцішнікаў павялічваецца на 100-200 чалавек, нібыта адна з прычын — вяртанне ІТ-спецыялістаў.

Каментары5

  • Гы
    08.10.2024
    Айцішнікі перагарнулі старонку?)
  • feafania
    08.10.2024
    Ды проста выпускніні ВНУ прыняты на працу.
  • Kotya
    08.10.2024
    Гы, не только айтишники. Некоторые кто в 2020 ходил на митинги или так или иначе поддерживал рады теперь, что есть россия и ее рыночек

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу38

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →