Культура

Вершы расстраляных у 1937-м паэтаў прагучаць у фармаце спектакля-канцэрта

Рэжысёрка Жэня Давідзенка паставіла новы спектакль «Расстраляныя», які нагадвае пра беларускіх паэтаў, што сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій і жыццё якіх абарвалася ў страшную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Рэжысёрка Жэня Давідзенка (другая злева) з музыкамі

Музыку да вершаў паэтаў дзяўчына стварала разам са свежасабраным гуртом, а візуалізацыю для спектакля і партрэты забітых творцаў зрабіла мастачка Анастасія Рыдлеўская. Анімацыю стварала Аляксандра Бабкова.

«Я ведала пра тое, як у 30-я працавала рэпрэсіўная машына, але толькі недзе гадоў пяць таму глыбей пагрузілася ў падзеі «чорнай ночы». І мяне моцна штурханула гісторыя гэтага забівання культуры, што актуальна і па сёння. На жаль, мы ўсё яшчэ жывем у такі час, дзе існуюць забойствы людзей і адбіранне ў іх магчымасці выказвацца. Мяне як рэжысёрку гэта моцна клапоціць, — дзеліцца Жэня Давідзенка. — І як у рэжысёркі ў мяне ёсць магчымасць даць людзям, у якіх адабралі словы (не кажучы пра жыццё), зноў загучаць».

Форма канцэрта была абраная рэжысёркай як найбольш прыдатная і ёмістая для гучання са сцэны вершаў.

«Я яшчэ калі вучылася ў школе, то ўсе вершы вучыла, складваючы іх у песенькі», — кажа аўтарка.

Пад свае задачы яна сабрала новую музычную групу з бас-гітарыста (Андрэй Скуніцкі), піяністкі (Вольга Гаховіч) і бубначкі (Марыя Піньчук). Вакальныя партыі будзе выконваць сама Жэня Давідзенка, а дадатковыя гістарычныя ўрэзкі і дэталі прагучаць галасамі сям’і акцёраў Наталлі і Андрэя Бібікавых.

«Увесь гэты праект стаў магчымым, дзякуючы таму, што гэтыя людзі за бясплатна пагадзіліся са мной эксперыментаваць. Мы ўсе зліліся ў энергіі ўзаемаразумення, з жаданнем, каб гэты матэрыял прагучаў са сцэны. Таксама нас падтрымаў «Тэатр Atelier», даўшы пляцоўку. Людзі — гэта найлепшая падтрымка».

Спектакль быў сабраны камандай за два месяцы. Паказ, які адбудзецца на беларускай мове з польскімі субтытрамі, запланаваны на 31 кастрычніка ў Сопаце. Але тых, хто не мае магчымасці пабачыць спектакль жыўцом, у будучыні чакае відэаверсія, а таксама асобны альбом з запісанымі песнямі на музычных пляцоўках.

«У наступным годзе я б хацела зрабіць з гэтага яшчэ больш поўнамаштабны спектакль у плане дэкарацый і існавання акцёраў, бо пакуль яны проста праваднікі ў гісторыю», — дзеліцца планамі рэжысёрка.

Жэня Давідзенка

Жэня Давідзенка — выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, рэжысёрка, акцёрка, спявачка. Працавала ў Цэнтры беларускай драматургіі. На яе рахунку — каля 25 чытак і 8 спектакляў. Сярод апошніх прац — пастаноўка «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» (гісторыя трох дзяўчат-імігрантак, якія выпадкова сустракаюцца на пляжы ў Гданьску), візуальна-музычны спектакль «Хрыбет», які можна паслухаць на ютубе I Spotify.

Каментары

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах4

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Усе навіны →
Усе навіны

На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі12

У Мінску кватэра з такім высокім парадкавым нумарам усяго адна. І яна прадаецца6

Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі2

«Іх шукае міліцыя». У Мінску на стэндах з’явіліся фоты Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка17

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад18

У Мінску з'явілася вуліца маршала Баграмяна2

Двое пенсіянераў патанулі ў Мінску ў ванных за дзень

Першы клеткавы прадукт супраць раку зарэгістравалі ў Беларусі

«Без расіян рынак, можна сказаць, вымер. За месяц прадалі чатыры машыны замест трыццаці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах4

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Галоўнае
Усе навіны →