Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, і гэтым разам у яго трапіў незалежны сайт з Брэсцкай вобласці «Першы», заўважыла «Берасцейская вясна».
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што сайт «Першы» (1pr.by) забаранілі па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. Што даволі незвычайна, бо, як правіла, ініцыятарам падобнага ўключэння выступае пракуратура, і зрэдку іншыя сілавыя структуры.
Акрамя таго, да спісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў далучаныя:
- фэйсбук-акаўнты «Mo Zg» «Беларусь парламентская» и «Беларусь Live»;
- акаўнт «Alena Lutskovich» у «Аднакласніках»;
- акаўнты ў Х «Pavel Liber», «Ластаўка ў пошуках выраю», «Полк Калиновского / Калиновский полк», «Ксюшанька-экстрэмистка»;
- інстаграм-акаўнты ivan_hanin3, nikita25wf, alieh_baradzin;
- тэлеграм-чат і тэлеграм-канал «Беларусь Сегодня Chat»;
- телеграм-каналы «Прага Беларуская ў Варшаве/Praga bialoruska w Warszawie», «Беларусы Віланува. Wilanow Bialoruski», «Беларусы во Влохах, Вва. Bialorusini we Wlochach», «Беларусы Урсынава (Варшава) / Bialorusiny Usrynowa, Wawa», «Беларусы Варшавы: Mokotow (мокотув) I ня толькі», «Меню Перта», «Организация «Перт», «Pert is Terror», «Переходник Перта», «Weapon Pert»;
- тэлеграм-суполкі «Чат B&H Belarus» и «Перт» Админы».
Каментары