Махляры з дапамогай фэйкавага акаўнта ў Instagram «канфіскат з мытні» арганізавалі продаж тэхнікі «па самых нізкіх коштах на рынку». На гэта звярнула ўвагу адна з карыстальніц сацсеткі, паведамілі ў мытных органах Беларусі.
У сацыяльнай сетцы Instagram зламыснікі стварылі акаўнт з аднайменнай назвай афіцыйнага рэсурсу мытных органаў — customs_rb. Яны прапаноўвалі набыць канфіскаваныя тавары па вельмі нізкіх цэнах.
Чытачка афіцыйнага акаўнта ўвайшла ў перапіску з махляром, які пацвярджаў наяўнасць тавара і прапаноўваў прыязджаць і набываць яго асабіста, па факце. Але ў выніку, калі яна прыехала па адрасе і пачала ўдакладняць, дзе менавіта знаходзіцца тавар, яе заблакавалі.
Каментары