Зоны платнай паркоўкі вырашылі зрабіць больш прыкметнымі, таму разметка ў некаторых месцах цяпер будзе сіняга колеру. Праўда, пакуль толькі ў Мінску і ў якасці эксперыменту, пішуць «Мінск-Навіны».
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што ў Правілах дарожнага руху для абазначэння гарызантальнай разметкі прадугледжваюцца белы, жоўты і чырвоны колеры. Але цяпер у тэставым рэжыме будзе прымяняцца і сіні колер.
Чакаецца, што разметка гэтага колеру дапаможа арыентавацца, калі кіроўца не звярнуў увагі на дарожны знак.
Каментары