Грамадства88

«Ён не зломлены». Як успрыняў прысуд 64-гадовы святар з Валожына, асуджаны на 11 гадоў

Ксёндз Генрых Акалатовіч жартаваў, трымаўся ў добрым духу і прасіў аб малітве.

Вернікам стала вядома пра стан каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча, які быў асуджаны ў Мінску на 11 гадоў пазбаўлення волі, піша katolik.life.

На прысуд святар адрэагаваў спакойна. Як даведаліся вернікі, ксёндз Генрых, безумоўна, не пагадзіўся з прысудам і мае намер яго абскардзіць — ён не лічыць сябе ў чым-небудзь вінаватым, у судзе ён таксама віну не прызнаў.

Але з улікам умоў, якія склаліся ў Беларусі, святар згодны на падпісанне прашэння аб памілаванні, калі гэта прапануюць. 64-гадовы ксёндз мае цяжкія хваробы і правёў за кратамі ўжо больш за год.

Тым не менш, ён трымаецца добра, захоўвае бадзёрасць духу і нават жартуе над сваім прысудам — параўноўвае яго з тымі, якія выносілі пры камуністычным рэжыме.

Па-ранейшаму просіць аб малітве і паўтарае, што спадзяецца толькі на Бога і давярае яму сваё жыццё.

Каментары8

  • Шлях
    14.01.2025
    Здзек над сьвятарамі проста так не пройдзе для катау́. Як паказвала гісторыя каты вельмі кепска скончвалі ( псіхічныя хваробы, самагубствы, страшэнныя смерці....)
  • Ян
    14.01.2025
    А что говорит по данному вопросу нынешний Папа Римский?!!!
  • Жыве Беларусь
    14.01.2025
    Нічога чалавечага не засталося у́ лукашызму толькі зло ды плявузгання, д'ябл кіруе бесам Валетам

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →