Грамадства1414

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Аляксандр Дарагакупец атрымаў пяць з паловай гадоў калоніі, і ад яго патрабуюць яшчэ $640 тысяч штрафу.

Аляксандр Дарагакупец з жонкай Марыяй. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Аляксандру Дарагакупцу 44 гады. Ён родам з Іванава (беларуская гістарычная назва Янава) Брэсцкай вобласці. Па звестках ініцыятывы Digital intelligence team, у Беларусі толькі адзін чалавек такога ўзросту з такім імем.

Па звестках «Белпол», з 2002 па 2008 гады ён працаваў інжынерам-сістэматэхнікам у фірме «Конфі», якая оптам прадавала мяса і мясныя вырабы. Пасля, з 2008 па 2010 гады, працаваў ва ўніверсітэце МІТСО, а па стане на 2013 быў запісаны як індывідуальны прадпрымальнік. Далейшы працоўны шлях Аляксандра невядомы.

У Аляксандра ёсць жонка і двое дзяцей. Сям'я мужчыны жыве ў Іванаве.

Аляксандр Дарагакупец, фота з ягонай старонкі Укантакце

Аляксандра Дарагакупца затрымалі не пазней за жнівень 2024 года. Яго судзілі па пяці артыкулах крымінальнага кодэкса — «саўдзел у распальванні варожасці» (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК), «удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК), «фінансаванні вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Сярод іншага, ён пералічыў не менш за 11 тысяч рублёў Палку Каліноўскага і іншым беларускім ініцыятывам. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі.

Паведамляецца, што Дарагакупец перавёў $600 тысяч дзіцячым дамам і бальніцам — у якасці «кампенсацыі» за данаты. Але ў выніку яму прысудзілі жорсткае пакаранне — 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі і штраф памерам 50 тысяч базавых велічыняў (2,1 мільёна рублёў).

Судзіў яго суддзя Брэсцкага абласнога суда Андрэй Сіз. Раней ён узначальваў суд Любанскага раёна.

Андрэй Сіз. Фота: med-luban.by

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Чаркашкварка
    13.01.2025
    Аксыёма: не вер лукафашыстам i iх гiтлеру.
  • ФСБ
    13.01.2025
    Главное не волнуйтесь,крипта и телеграм всё так же остаются анонимными.
  • Хрыч
    13.01.2025
    Кто? Сказочный и..т

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →