У будынку Мінабароны Расіі ноччу 13 студзеня быў забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ, паведамляе інсайдарскі канал ВЧК-ОГПУ.
Паводле звестак канала, здарэнне адбылося ў ноч на 13 студзеня ў ведамасным будынку па адрасе: Альхоўская вуліца, 25. Там размяшчаюцца розныя структуры Мінабароны Расіі, а таксама ўпраўленне ФСБ па Маскоўскай ваеннай акрузе.
На працоўным месцы было знойдзена цела супрацоўніка ФСБ Уладзіміра Фешчанкі. На лбе ў яго была рана, паведамляе канал.
Па інфармацыі канала, Фешчанка быў забіты былым саслужыўцам, з якім некалі служыў на Далёкім Усходзе. У таварыша быў на руках білет на цягнік, які адпраўляўся з Масквы ноччу. Фешчанка вырашыў правесці час з сябрам. Але паміж імі адбыўся нейкі канфлікт.
Падазраваны ў забойстве затрыманы.
Забіты супрацоўнік ФСБ быў спартсменам: у свой час ён заваяваў званне абсалютнага чэмпіёна Еўропы па гіравым спорце.
Каментары