Свет11

Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў

Адміністрацыя Джо Байдэна ў аўторак паведаміла Кангрэсу пра намер выкрасліць Кубу са спісу дзяржаўных спонсараў тэрарызму. Як заявілі ў Белым доме, гэтае рашэнне прынята ў межах пагаднення, якое было дасягнута пры пасярэдніцтве Каталіцкай царквы для вызвалення палітычных вязняў на востраве, піша Associated Press.

Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Susan Walsh

Па словах высокапастаўленых чыноўнікаў ЗША, якія паведамілі AP гэтую інфармацыю на ўмовах ананімнасці, «многія дзясяткі» палітычных вязняў і іншых асоб, якіх Злучаныя Штаты лічаць незаконна затрыманымі, будуць вызваленыя да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Байдэна 20 студзеня.

ЗША таксама змякчаць эканамічны ціск на Кубу, а таксама некаторыя захады, прынятыя ў 2017 годзе тагачасным прэзідэнтам Дональдам Трампам, якія пастрожылі пазіцыю ЗША адносна Кубы.

Аднак ж, як адзначаецца, рашэнне Байдэна, хутчэй за ўсё, будзе адменена ўжо на наступным тыдні, калі на пасаду зноў заступіць той жа Дональд Трамп, а пасаду дзяржсакратара пры ім зойме Марка Рубіа, які мае кубінскія карані.

Пры гэтым цікава, што ў спіс спонсараў тэрарызму Кубу Трамп уключыў таксама ў самым канцы свайго першага прэзідэнцкага тэрміну, 11 студзеня 2021 года. Гэта рашэнне адмяніла папярэдняе, прынятае падчас пацяплення адносін паміж Кубай і ЗША ў другі тэрмін прэзідэнцтва Барака Абамы. Абгрунтаваннем такога кроку тады стала падтрымка Кубай лідара Венесуэлы Нікаласа Мадура, адмова выдаць калумбійскіх паўстанцаў улады Калумбіі і працяг хавання асоб, якія шукаюцца амерыканскімі ўладамі.

Ад пераходнай каманды Трампа і офіса Марка Рубіа пакуль не паступала афіцыйных каментароў адносна намераў Байдэна. Аднак сенатар Тэд Круз з Тэхаса, рэспубліканец і калега Рубіа па камітэце міжнародных адносін Сената, рэзка раскрытыкаваў гэтае рашэнне.

«Тэрарызм, які падтрымліваецца рэжымам на Кубе, не спыніўся. Я буду працаваць з прэзідэнтам Трампам і маімі калегамі, каб адразу адмяніць гэтае рашэнне і мінімізаваць шкоду», — заявіў ён.

Каментары1

  • Беларус
    15.01.2025
    Какие странные американцы, Куба у них террорист, а режимы Лукашенко и Путина нет. Хотя оба этих режима пора бы уже давно признать террористическими за войну и репрессии. Особенно кремль и Россию, за поддержку и финансирование ими Хамаса, Талибан (чтобы те убивали американских военных и устраивали против них теракты), Хезболлы, за агрессию и развязанную кремлем войну, за военные многочисленные преступления, которые совершали и продолжают совершать русские, разрушая украинские города и убивая тысячи украинцев, и не только украинцев, Сирия, Грузия, Африканские и другие странны, где Россия совершала свои преступления, убийства, террор и теракты.

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →