Музыка22

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы

Дуэт Niczos і Sw@da, які спалучае клубныя аранжыроўкі з традыцыйным спевам і рэпам на падляскай гаворцы і беларускай мове, здолеў прабіцца ў фінальны этап нацыянальнага адбору, піша Most.

Niczos — спявачка Ніка Юрчук з Бельска Падляскага, Sw@da — польска-калумбійскі прадзюсар з Беластока. Іх музыка адлюстроўвае ўнікальную культуру Падляшша і спалучае сучасныя рытмы з фальклорнымі матывамі рэгіёна. У фінале дуэт выканае песню Lusterka.

«Мы абсалютна здзіўленыя! Але калі чаму і вучымся на Падляшшы ад людзей вакол нас, дык гэта асабліваму характару гэтых людзей і мясцін. Гэта тое, што дазваляе нам рабіць музычныя даследаванні, якія мы любім. Конкурсы — гэта класна, бо яны дапамагаюць пашыраць кола ўдзельнікаў Podlasie Bounce Crew, далучаючы новых людзей да танцаў продкаў і музыкі фавэл з усяго свету. Але найперш мы хочам працягваць рабіць тое, што робім. Па-свойму. Дзякуючы вам падляская мова ўпершыню прагучыць у польскім фінале Еўрабачання!» — падзяліўся дуэт у сваім Instagram.

Польскі фінал адбору Eurovision адбудзецца 14 лютага на канале TVP2. У фінальны спіс трапіла 10 калектываў і выканаўцаў. Пераможца прадставіць Польшчу на міжнародным конкурсе ў Швейцарыі ў 2025 годзе.

Каментары2

  • Учитель мовы
    15.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Я
    15.01.2025
    Чисто новость. Ура. Браво. Аж в самом финале в целой польше. И шо,

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля7

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Жыве на гарышчы, ходзіць натоўпам і цяжка дыхае. У Віцебску зноў творацца дзіўныя рэчы ВІДЭА3

«Я меў на ўвазе блізкасць беларускага народа, а не краіны». Кіраўнік МУС Літвы адказаў на крытыку прэм'ера8

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка6

Дарадца прэзідэнта Літвы: Паездкі беларусаў на радзіму і назад выглядаюць падазрона12

У Лос-Анджэлесе, дзе тыдзень змагаюцца з пажарамі, чакаюць ураганны вецер. Згарэла як палова Мінска7

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД8

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля7

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →