Эканоміка77

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

У народзе абмяркоўваюць, што даляры старога ўзору нібыта не хочуць прымаць у абменніках. Ролікі пра такія купюры (некаторыя іх называюць «белымі» далярамі) разыходзяцца ў сацсетках. Але ці насамрэч так? Разабраліся, з якімі далярамі могуць быць праблемы і што рабіць з валютай, якую не прынялі ў абменніку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Наша Ніва» патэлефанавала ў некалькі банкаў, каб спытаць пра даляры старога ўзору. 

У Альфа-Банку паведамілі, што ніякіх абмежаванняў на абмен даляраў старога ўзору ў іх не існуе. 

«Канкрэтна ў нашым банку ніякіх абмежаванняў няма, да абмену прымаюцца даляры любога года выпуску», — адказалі на інфалініі.

У Беларусбанку таксама адказалі, што ўзор купюры не ўплывае на магчымасць яе абмяняць.

«На цяперашні момант купюры старога ўзору з'яўляюцца разліковымі сродкамі на роўных з купюрамі новага ўзору. Ніякай інфармацыі, што банкноты старога ўзору не прымаюцца ў нашым банку, няма», — адказалі ў Беларусбанку.

Ці могуць не прымаць даляры з-за года іх выпуску?

Галоўны крытэр для прыёму купюр — адпаведнасць плацежаздольнасці. Гэтыя патрабаванні аднолькавыя да банкнот у незалежнасці ад іх узору, кажуць у банку.

Падрабязней азнаёміцца з адзіным пералікам прыкмет плацежаздольнасці банкнот у замежнай валюце можна на сайце Асацыяцыі беларускіх банкаў. Прынятыя крытэры дзейнічаюць з 1 красавіка 2023 года. Узор і год выпуску банкноты не можа быць падставай для адмовы ў абмене купюры.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што тычыцца канкрэтна даляраў ЗША, то па амерыканскіх законах усе выпушчаныя з 1914 года банкноты з'яўляюцца раўназначнымі.

Таму адмовіць у прыёме валюты могуць толькі праз стан купюры. Да якога, па назіраннях чытачоў, апошнім часам прыглядаюцца больш пільна. Магчыма, многія баяцца купюр старога дызайну менавіта праз гэта: што на іх знойдуць сляды цвілі ці іншыя пашкоджанні.

Грошы ёсць, а скарыстаць іх немагчыма

Людзі ўсё часцей скардзяцца, што абмен валюты — гэта той яшчэ квэст. Чытачка «Нашай Нівы» распавяла, што мела тры сотні даляраў, якія не прымалі ні ў адным з абменнікаў праз наяўнасць на банкнотах цвілі.

«Знешне банкноты былі ў ідэальным стане, але касірам яны не падабаліся, бо пры праверцы на іх станавіліся бачнымі плямы», — тлумачыць чытачка.

Яна абышла каля пяці розных абменнікаў і паўсюль атрымала адмову.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Грошы атрымалася памяняць толькі ў Польшчы.

«Першую сотку памянялі на злотыя адразу пасля перасячэння мяжы, яшчэ дзвесце — пазней. Ніякіх пытанняў да стану купюр у абодвух выпадках не ўзнікла», — сцвярджае жанчына.

Што рабіць з пашкоджанымі далярамі 

Ці можна кудысьці здаць валюту, якую не прымаюць у звычайных абменніках?

У Беларусбанку патлумачылі, што калі банкноты не адпавядаць патрабаванням, то абмяняць іх на рублі ці іншыя купюры немагчыма.

Кансультант дадала, што раней існавала працэдура «Інкаса», калі купюры, якія не адпавядалі пераліку плацежаздольнасці банкнот, накіроўвалі на праверку ў замежны банк за камісійную ўзнагароду. Цяпер падобныя аперацыі не ажыццяўляюць.

У Прыёрбанку таксама адказалі, што не прымаюць пашкоджаныя купюры нават з дадатковай камісіяй.

Банкам, які дагэтуль прымае купюры з нюансамі, аказаўся Белгазпрамбанк.

«У нас ёсць функцыя замены пашкоджаных даляраў і еўра на аналагічныя банкноты ў той жа валюце», — адказалі на інфалініі.

Камісія банка за такую аперацыю складае 12% ад сумы, але не менш за 3 рублі. Паспрабаваць зрабіць такі абмен можна толькі ў аддзяленнях банка. Як правіла, такія пытанні вырашаюцца непасрэдна ў момант звароту адразу пасля таго, як спецыяліст праверыць купюру.

Каментары7

  • гос пожа бела донна
    14.01.2025
    усё больш і больш "люблю" нашы банкі
  • Доллары, марочки....
    14.01.2025
    Перестали принимать от того, что эта фактическая заморозка денег для них по причине, что население такие не выкупает из обменников...)
  • Ярусь
    14.01.2025
    праблема пайшла з Азіі, у турыстаў якія едуць на адпачынак абменнікі перасталі браць або бяруць з камісіяй старыя даляры. Зразумела, усе пачалі "паляваць" на даляры новага узору. Цвіль у далярах заводзіцца ад таго, што чалавек захоўвае банкноты у пластыкавым пакеце, а то яшчэ горш схавае на балконе або на дачы. Польскія кантары і банкі прымаюць старыя, цвілыя банкноты, але яны пускаюць гэтыя даляры зноў у абарот. І беларус, які атрымоўвае заробак на польскі рахунак, бярэ гэтыя даляры вязе дадому.

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?76

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па абаронным хімпрадпрыемстве ў Бранскай вобласці1

Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі

Індыя следам за Кітаем адмаўляецца прымаць расійскія падсанкцыйныя танкеры4

Беларус у калоніі вывучыўся на праграміста, але красці не кінуў1

«Усё, можаце віншаваць»: спявачка і блогерка Лера Яскевіч выйшла замуж ФОТА17

Каліновец Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве13

Фіца прапанаваў Зяленскаму сустрэцца і абмеркаваць транзіт газу. Той адказаў лаканічна11

Гамяльчук сам дадаў сабе тэрмін зняволення, каб апраўдаць прагулы1

У візавым цэнтры Грэцыі па змоўчанні ўключаюць у рахунак неабавязковую паслугу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?76

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →