Патрушаў заявіў, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС
Памочнік прэзідэнта РФ Мікалай Патрушаў, які ўваходзіць у найбліжэйшае асяроддзе Уладзіміра Пуціна, даў інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе». У ім ён зрабіў шэраг праграмных заяў.
Змена ўлады ў ЗША абяцае моцна змяніць глабальны сусветны парадак дня, лічыць Патрушаў. На яго думку, Дональда Трампа Украіна не хвалюе. «Для байдэнаўскай адміністрацыі Украіна была безумоўным прыярытэтам. Ясна, што адносіны паміж Трампам і Байдэнам антаганістычныя. Таму Украіна не будзе ўваходзіць у лік прыярытэтаў Трампа. Яго больш хвалюе Кітай», — мяркуе Патрушаў.
Паводле слоў Патрушава, перамовы наконт Украіны павінны весціся паміж Расіяй і ЗША без удзелу іншых краін Захаду.
«Ні з якім Лонданам і Бруселем размаўляць няма пра што», — даводзіць ён.
Паводле яго слоў, лёс тэрыторый, якія анексіравала Расійскай Федэрацыя «нават не абмяркоўваецца». «Тэрыторыі, якія некалі кіраваліся з Кіева, увайшлі ў склад Расіі па выніках волевыяўлення грамадзян згодна з міжнародным правам, законамі Расійскай Федэрацыі і заканадаўства гэтых рэгіёнаў», — кажа ён.
Больш за тое, ён хоча, каб «у свеце было прызнана ўваходжанне ў склад Расійскай Федэрацыі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей, Рэспублікі Крым і Севастопаля».
«Не выключана, што ў новым годзе Украіна ўвогуле спыніць сваё існаванне», — кажа ён.
Галоўным прыярытэтам для Расіі Патрушаў назваў «абарону і дабрабыт сваіх грамадзян і суайчыннікаў па ўсім свеце», чым РФ абгрунтоўвала ўварванне ва Украіну.
«Калі казаць аб міжнародным аспекце, то павінна быць спынена дыскрымінацыя рускага насельніцтва ў цэлым шэрагу краін, і вядома, у Прыбалтыцы і Малдавіі», — дадаў гэтым краінам трывогі Патрушаў.
Ён абвінаваціў гэтыя краіны ў русафобіі. «Не выключаю, што агрэсіўная антырасейская палітыка Кішынёва прывядзе да таго, што Малдавія альбо ўвойдзе ў склад іншай дзяржавы, альбо ўвогуле спыніць сваё існаванне. У дадзенай сітуацыі можна паглядзець на прыклад Украіны, дзе неанацызм і русафобія прывялі краіну да краху, прычым яшчэ задоўга да спецыяльнай ваеннай аперацыі», — піша памочнік Пуціна.
Каментары
Забегая вперед—и Украина,и Молдова,и Беларусь останутся,как бы недоразвитым с их осклизлыми мечтами их не хотелось присобачить или уничтожить.
А вот насчет существования орды есть вопросы.