Грамадства11

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян

«Наша Ніва» паведамляла пра тое што беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце крэдытных ставак з Расіяй, выдаючы крэдыты ў расійскіх рублях расійскім кампаніям пад гарантыю расійскіх банкаў. Выгадная для беларускіх банкаў сітуацыя стварае праблемы ў іншых сектарах эканомікі. Цяпер Нацбанк загадаў банкам спыніць гэтую практыку. 

У Расіі за мінулы год ключавая стаўка вырасла з 16% да 21%. У Беларусі стаўка рэфінансавання застаецца на ўзроўні 9,5%. 

Расійскія кампаніі бралі банкаўскія гарантыі ў расійскіх банках і з імі адкрывалі крэдытныя лініі ў беларускіх банках. З улікам камісіі за банкаўскую гарантыю гэта ўсё роўна выходзіла танней, чым браць у Расіі.

Рэкордныя прыбыткі беларускіх банкаў мелі натуральны адваротны бок: зніжэнне прапановы грошай унутры Беларусі, рост памеру ставак у бок сінхранізацыі з расійскімі, адпаведна, павышэнне кошту грошай у сабекошце беларускіх вытворцаў, што ўплывала на рост цэнаў для спажыўца і паніжэнне рэнтабельнасці для вытворцы. 

Сума выдадзеных за год крэдытаў нерэзідэнтам не можа быць ацэнена па ўскосных звестках,

мы можам абапірацца толькі на словы банкаўскіх інсайдараў, якія кажуць пра істотныя для беларускай эканомікі лічбы ў сотні мільёнаў даляраў. 

І вось на гэтым тыдні Нацбанк разаслаў па беларускіх банках патрабаванне спыніць крэдытаванне нерэзідэнтаў.

Тэхнічна, па словах нашых суразмоўцаў, Нацбанк плануе рэалізаваць свой план так: павысіць працэнт абавязковага рэзерву пры крэдытаванні нерэзідэнтаў, што павінна зрабіць нявыгадным такое крэдытаванне.

Шэраг камерцыйных банкаў, па словах нашых суразмоўцаў, ужо спынілі крэдытаванне нерэзідэнтаў. 

Каментары1

  • Лухціна
    15.01.2025
    Нейкая лагічная локшына ў вас. Калі яны нібыта паразітуюць на расейскай эканоміцы і зарабляюць звышпрыбыткі, навошта тады секчы тую курку?
    Можна наадварот, здавалася б, субсідаваць стаўкі для рэзідэнтаў за кошт расейцаў.
    Нешта вы вярзеце.

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля6

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

«Я меў на ўвазе блізкасць беларускага народа, а не краіны». Кіраўнік МУС Літвы адказаў на крытыку прэм'ера8

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка6

Дарадца прэзідэнта Літвы: Паездкі беларусаў на радзіму і назад выглядаюць падазрона12

У Лос-Анджэлесе, дзе тыдзень змагаюцца з пажарамі, чакаюць ураганны вецер. Згарэла як палова Мінска7

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД7

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука27

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля6

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →