Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі
У Беларусі мабільным аператарам забаранілі падключаць платныя падпіскі абанентам без іх згоды. Такую норму замацавалі ў пастанове ўрада №1073. Дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Рашэнне прынялі для ліквідацыі праблемы з навязанымі падпіскамі, на што часта скардзіліся ў дзяржаўныя структуры кліенты аператараў, піша Tochka.by.
Цяпер кампаніі змогуць актываваць платныя паслугі, якія не ўваходзяць у тарыф, толькі пасля адабрэння абанента.
Як даць згоду на платную падпіску
Кліенты змогуць дазволіць падключэнне новай паслугі адным з чатырох спосабаў:
- паставіць птушачку ў асабістым кабінеце;
- адправіць USSD-запыт або СМС-паведамленне;
- падаць заяву ў офісе аператара;
- заключыць дамову дыстанцыйна з дапамогай лічбавага подпісу.
Калі гэтага не зрабіць, паслуга падключана не будзе.
Каментары