Футбаліст «Слуцка» Сяргей Лявіцкі вельмі арыгінальна адзначыў свой гол, забіты ў гульні супраць гродзенскага «Нёмана».
Спачатку ён забіў у браму сапернікаў, а затым падбег да трыбуны, дзе сядзела яго дзяўчына, стаў перад трыбунай на адно калена і зрабіў каханай прапанову рукі і сэрца.
Гульня «Нёман»— «Слуцк» прайшла ў нядзелю ў рамках 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. «Слуцк» з’яўляецца аўтсайдарам чэмпіянату, але ўчора гульцы клуба нечакана разграмілі гаспадароў поля. Вынік матчу — 0:4. Сяргей Лявіцкі раней выступаў за гродзенскі клуб.
Каментары