Вядомы футуролаг: у 2050 годзе сэкс з робатамі стане больш папулярным за сэкс з людзьмі
Ен Пірсан, вынаходнік, які зрабіў кар'еру на прадказаннях будучыні для PR-кампаній, падрыхтаваў даклад пра будучыню сэксу.
Робаты паволі выцясняюць чалавека з розных сфер дзейнасці, а вельмі хутка штучны інтэлект заменіць натуральны ў інтымным жыцці. Пра гэта піша The Daily Mail, спасылаючыся на даклад брытанскага футуролага Ена Пірсана.
Людзі будуць купляць робатаў, каб выкарыстоўваць іх ў побыце. Пры гэтым, зразумела, ніхто не стане абзаводзіцца непрывабным вырабам. Далей ўладальнікі пачнуць ўсталёўваць з робатамі ўзаемаадносіны і ўрэшце непазбежна зоймуцца з імі сэксам.
Такім чынам, на думку Пірсана, жанчыны і мужчыны пачнуць замяняць сваіх партнёраў у спальні на андроідаў ўжо на працягу бліжэйшых 10 гадоў.
Сэкс-робаты будуць «ідэальна падыходзіць для тых людзей, якія хочуць жыць сваімі фантазіямі без строгіх і эмацыйных абавязацельстваў, якія ўласцівы рэальным адносінам», гаворыцца ў дакладзе Пірсана. Тым не менш, адзначае ён, шмат хто лічыць, што сэкботы небяспечныя і недапушчальныя, паколькі могуць сур'ёзным чынам разбурыць чалавечыя адносіны.
У 2030 годзе большасць людзей будзе мець досвед заняткаў рознымі формамі віртуальнага сэксу з дапамогай адмысловых прыладаў. Напрыклад, кантактных лінзаў, якія дазваляюць «ўдасканальваць» знешні выгляд свайго партнёра, рабіць яго візуальна прывабным і больш статным, ці ўвогуле замяняючы яго фізіяномію на твар якой-небудзь знакамітасці. І гэта будзе таксама натуральна, як сёння — прагляд порна, сцвярджае Пірсан.
У 2035 годзе, лічыць Пірсан, падобныя сэкс-цацкі будуць у большасці дамоў. А яшчэ трохі пазней — прыблізна да 2050 года — сэкс з робатамі стане нават больш папулярным за сэкс з людзьмі.
Пірсан таксама лічыць, што ў будучыні многія робаты змогуць ўсталёўваць сувязь з нервовай сістэмай чалавека і нават задзейнічаць яго мроі. У выніку механічныя машыны атрымаюць амаль дасканалы штучны інтэлект, гатовы прапанаваць чалавеку «адрэгуляваную асобу з тым эмацыйным багажом, які ён хоча».
Ад гэтага «сэкс стане прасцейшым, бяспечнейшым, часцейшым і значна прыемнейшым», лічыць футуролаг.
Каментары