Гітарыст гурта Queen дапамог NASA даставіць кавалак астэроіда на Зямлю
Каб адправіць на Зямлю капсулу з узорам, спатрэбілася сем гадоў.
Днямі ўпершыню ўдалося атрымаць узор грунту з калязямнога астэроіда Бену. Каб адправіць на Зямлю капсулу з узорам, спатрэбілася сем гадоў. Браян Мэй, дасведчаны астрафізік і гітарыст легендарнага брытанскага гурта, адыграў у гэтай місіі NASA важную ролю. Ëн стварыў стэрэаскапічныя выявы з даных касмічнага карабля, што дазволіла камандзе знайсці бяспечнае месца для пасадкі апарата на астэроід і ўзяць узоры грунту.
Музыка выбачыўся за тое, што не змог прысутнічаць падчас прызямлення капсулы, бо быў на рэпетыцыях перад турам Queen.
Каментары