У баранавіцкай краме чалавек са стрэльбай парэзаў нажом пакупніка
8 студзеня ў адну з баранавіцкіх крамаў уварваўся мужчына са стрэльбай, які разбіў вітрыну з алкаголем, парэзаў аднаго з пакупнікоў нажом і ўцёк.
Каля 16:25 у Баранавіцкі РАУС патэлефанавала прадавачка прадуктовай крамы, якая расказала, што невядомы мужчына забег у гандлёвую залу з прадметам, «падобным да стрэльбы». Ён папярэдзіў усіх, хто знаходзіўся ў памяшканні, што «гэта рабаванне», пасля чаго стаў біць вітрыны з алкаголем.
Адзін з наведвальнікаў крамы стаў угаворваць незнаёмца аддаць зброю, але нападнік дастаў нож і парэзаў ім пакупніка. Пацярпелы, аднак, здолеў падставіць зламысніку падножку, у выніку чаго той упаў і выпусціў з рук стрэльбу.
Падняўшыся на ногі, мужчына ўцёк з месца здарэння, але цягам паўгадзіны яго затрымалі. Зламыснікам аказаўся 61-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна, у яго знайшлі нож і патроны.
Каментары
Барановичи, Барановичи - милый сердцу уголок.
Барановичи, Барановичи - вы прекрасны как звёзды в ночи.
Знаю, что с вами во век не расстанусь родные Барановичи.
як ездзили, так и ездзяць ля
цирка