У 2024 годзе 42 тыс. беларусаў атрымалі станоўчыя рашэнні аб дазволе на жыхарства ў Польшчы. Падаць заявы паспелі 48 тыс. грамадзян Беларусі, піша Most са спасылкай на Упраўленне статыстыкі ўпраўлення па справах замежнікаў.
Усяго летась дзяржорганы Польшчы вынеслі 397 тысяч рашэнняў па справах аб дазволе знаходжання, у тым ліку 347 тысяч станоўчых. Беларусы на другім месцы сярод замежнікаў, якія атрымліваюць ДНЖ. На першым — грамадзяне Украіны (карты побыту атрымалі 218 тыс. чалавек).
Акрамя таго, шмат ДНЖ выдаецца грамадзянам Індыі (10 тыс.), Грузіі (8 тыс.) і Турцыі (5 тыс.). Больш за ўсё заяў на ДНЖ таксама падалі ўкраінцы (286 тыс.). Грамадзяне Грузіі падалі 19 тыс. такіх заяў, Калумбіі — 18 тыс., Індыі — 16 тыс.
Каментары