Украіна і Расія правялі абмен палоннымі ў фармаце «25 на 25».
Ва Украіну вярнуліся цяжкапараненыя і цяжкахворыя ўкраінскія салдаты. Сярод іх — абаронцы акупаванага Марыупаля і «Азоўсталі». Акрамя таго, дадому вярнуўся адзін цывільны палонны, які знаходзіўся ў зняволенні доўгі час.
Абмен, як гэта апошнім часам звычайна робіцца, праводзіўся праз Беларусь, пасярэднікам выступалі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Папярэдні абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай адбыўся 30 снежня 2024 года. Тады, паводле звестак Мінабароны РФ, Расея вярнула 150 сваіх грамадзян. Украінскі бок заявіў, што атрымаў 189 сваіх грамадзян, сярод якіх былі як вайсковыя, так і цывільныя асобы.
Каментары