У Мінпрацы назвалі топ-7 зменаў у бальнічным, якія дзейнічаюць з пачатку года
З 1 студзеня ў Беларусі ўступілі ў сілу змены ў парадку выдачы і афармлення бальнічнага. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны назвалі сем ключавых зменаў.
1. Бальнічны для маці і пры шпіталізацыі з іншым дзіцем
Лісткі непрацаздольнасці цяпер могуць выдавацца не толькі ў выпадку хваробы маці, якая выхоўвае дзіця да трох гадоў, але і пры яе шпіталізацыі з іншым дзіцем.
2. Для працуючых інвалідаў
Бальнічны выдаецца не больш чым на 60 каляндарных дзён запар і не больш чым на 90 каляндарных дзён з перапынкамі ў каляндарным годзе. Пасля гэтых тэрмінаў выдаецца даведка аб часовай непрацаздольнасці.
3. Асобы, якія пражываюць у зоне радыяцыйнага забруджвання
Удакладнена, што да такіх асоб адносяцца не толькі зарэгістраваныя, але і тыя, хто фактычна пражывае на гэтых тэрыторыях.
4. Бальнічны для догляду за дзіцем-інвалідам
На час санаторна-курортнага лячэння ці медыцынскай рэабілітацыі дзіцяці-інваліда да 18 гадоў бальнічны могуць атрымаць не толькі маці і бацька, але і іншыя сваякі або члены сям’і.
5. Запісы пра новыя захворванні пры выпісцы са стацыянара
Калі ў дзіцяці пры выпісцы ўзнікае новае захворванне, гэта можна адзначыць у радку «асаблівыя адзнакі» лістка непрацаздольнасці, указаўшы «іншае захворванне, траўма».
6. Новы від непрацаздольнасці — «18»
Уведзены новы від для выдачы даведак тым, хто накіроўваецца на медыцынски агляд па накіраванні ваенных камісарыятаў.
7. Электронная захоўванне звестак
Уведзена права на захоўванне звестак пра разлік сярэднядзённага заробку і перыяд выплаты ўнёскаў, якія выдаюцца органамі ФСАН, у электронным выглядзе.
Каментары