Урад на тры месяцы падоўжыў ліцэнзаванне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў, рэпчатай цыбулі, морквы і буракоў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.
У паведамленні ўрада адзначаецца, што вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны яе паходжання за межы Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
«Пастанова прынятая ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку гэтай сельскагаспадарчай прадукцыяй у міжсезонны перыяд у поўным аб'ёме», — адзначылі ў прэс-службе.
Папярэдні раз такое ліцэнзаванне ўвялі ў кастрычніку 2024 года. Тады, аднак, гаворка ішла толькі пра капусту, цыбулю і яблыкі, морква і буракі дадаліся гэтым разам.
Гнілое, затое нядорага. Як папулісцкі ўказ Лукашэнкі аб абмежаванні нацэнкі ўплывае на ўсіх удзельнікаў ланцужка паставак гародніны
З 1 студзеня адменяць пошліны на імпартныя яблыкі, бульбу і моркву
У Беларусі сталі садзіць менш бульбы
Побач з Мінскам адкрыўся новы рынак. Ці ехаць туды замест Камароўкі і Табараў?
Каментары