Грамадства1313

Беларуская мова - дапаможнай мовай у Польшчы

У Польшчы ёсьць адна дзяржаўная мова - польская, але ёсьць шмат гмін (базавых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак), дзе іншыя, ў тым ліку й беларуская, маюць статус дапаможнай мовы. Што гэта азначае?

Дапаможная мова ў Польшчы гэта мова меншасьці, якую часткова афіцыяльна дапушчана на ўжываньне разам з афіцыйнай мовай. Жыхары гміны, ў якай увядзена дапаможную мову, маюць менавіта права на зварот у органы гміны на дапаможнай мове ў пісьмовай ці вуснай форме а таксама жаданьня атрыманьня, па выразнай просьбе, адказу на свае звароты таксама на гэтай мове.

Дапаможная мова можа выкарыстоўвацца толькі ў гмінах, у якіх колкасьць насельніцтва, прыналежнага да меншасьці, мова якой павінна выкарыстоўвацца ў якасьці дапаможнай, не менш за 20% ад агульнай колкасьці жыхароў гміны (паводле вынікаў апошняга сьпісу насельніцтва). Гміна павінна быць унесеная ў Афіцыйны рэестар гмін, у якіх выкарыстоўваецца дапаможная мова, міністрам па справах веравызнаньня і нацыянальных і этнічных меншасьцей (цяпер, паводле закона аб дзелам урадавай адміністрацыі, гэтым міністрам яўляецца Міністар Унутраных Справаў і Адміністрацыі), адказным за яго вядзеньне, на падставе заявы рады гміны.

Паводле вынікаў апошняга сьпісу насяленьня, ў 51 гмінах больш за 20% жыхараў дэкляравала прыналежнасьць да меншасьці - ў 1 да летувіскай, у 10 - да кашубскай, у 12 - да беларускай, у 28 - да нямецкай. Па стану на 13 траўня 2009 году ў гэтым рэестры былі запісаныя аднак толькі 26 гмін, ў тым ліку ў 1 гміне ўвядзена летувіскую мову (гміна Пуньск), у 2 гмінах - беларускую мову (гміна Гайнаўка і гміна Орля), у 2 гмінах - кашубскую мову (гміна Пархова, гміна Сераковіцы), у 21 іншых гмінах - нямецкую мову. Гэта азначае, што 1/2 гмін не карыстаецца з магчымасьці карыстаньня дапаможнай мовай.

У гміне, запісанай у Афіцыйным рэестры, супрацоўніку, працаўладкаванаму ў гміне, у дапаможных адзінках гміны, а таксама ў гмінных адзінках і бюджэтных установах можа выплочвацца даплата за валоданьне дапаможнай мовай дадзенай тэрыторыі. Паводле 2 распараджэньняў Савету Міністраў з 2005 году, гэта 10% мінімальнай заплаты за работу.

Факт увядзеньня або неўвядзеньня у гміне дапаможнай мовы не мае значаньня да магчымасьці карыстаньня дзвюхмоўнымі таблічкамі з назвамі вуліц і населеных пунктаў, хаця нормы ў гэтых прыпадках вельмі падобныя.

Крыніцы

Закон ад 6 студзеня 2005 г. “Аб нацыянальных і этнічных меншасьцях, i рэгіянальнай мове” (Дзеньнік Устаў 2005 г. № 17, п. 141, зь зьменамі).

Сьпіс гмін, у якіх у якіх колькасьць насельніцтва, прыналежнага да меншасьці, не менш за 20% ад агульнай колкасьці жыхароў гміны.

Рэестар гмін, у якіх выкарыстоўваецца дапаможная мова

Рэестар гмін, у якіх выкарыстоўваецца назвы ў мове меншасьці

Каментары13

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?6

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіў, што пры Зяленскім да 2022 года на Данбасе загінулі тысячы мірных жыхароў. Гэта праўда?15

На асфальце дзе-нідзе пачнуць рабіць сінюю разметку

З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай

Форум апазіцыі называецца «Беларусы годныя лепшага». А па-беларуску правільна так казаць?37

Пад Нясвіжам прадаюць рэшткі старадаўняй рэзідэнцыі Радзівілаў3

Прадпрымальныя жыхары Магілёва самастойна калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Яны зарабілі 435 тысяч рублёў1

У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы. Хлопчык загінуў2

«Ён не зломлены». Як успрыняў прысуд 64-гадовы святар з Валожына, асуджаны на 11 гадоў8

Мінтранс расказаў, калі можна адмовіцца ад аплаты за паездку на таксі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?6

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Галоўнае
Усе навіны →