Лычакоўскі райсуд Львова адправіў нардэпа Віктара Медзведчука пад арышт без магчымасці ўнясення залогу.
Пасяджэнне прайшло 16 красавіка па відэасувязі. Суд заявіў, што Медзвядчук, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе і іншых злачынствах, павінен быў знаходзіцца пад хатнім арыштам, але 26 лютага пакінуў сваё месца жыхарства.
14 красавіка Лычакоўскі райсуд Львова арыштаваў 154 абʼекта рухомай і нерухомай маёмасці Медзвядчука і яго жонкі.
Малодшая дачка Медзведчука Дарʼя стала хросніцай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў 2004 годзе, паведамляе «Настоящее время».
Зяленскі прапаноўваў Крамлю абмяняць Медзведчука на ўкраінскіх палонных, але станоўчага адказу пакуль не было.
Каментары