Грамадства1313

«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам

Святлана Князева — работніца гомельскага тэлебачання з 15-гадовым стажам, вядзе праграмы на рэгіянальным канале «Беларусь 4 Гомель». І ў сваёй рыторыцы ў эфіры нічым не розніцца ад іншых дзяржаўных прапагандыстаў. Але пры гэтым адпачывае на Захадзе і гэтым хваліцца, піша выданне «Флагшток»

Мяркуючы па фотаздымках, якія Князева (не проста вядучая, але і рэдактарка аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм ТРК «Гомель») размясціла на сваёй старонцы ў Інстаграме, адпачываць «для перазагрузкі» яна ездзіць у еўрапейскія краіны «па прыгожых гарадах з багатай гісторыяй». У апошнія месяцы яна апублікавала справаздачу з краін, якія найбольш дэманізуе беларуская прапаганда — Польшчы і Літвы. Яна захапляецца старой архітэктурай, добраўпарадкаваннем. А на адзін з фотаздымкаў з Вільні падпісала: «Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку».

І ўсё б нічога, але ў сваіх эфірах прапагандыстка не стамляецца расказваць пра ўсе перавагі «беларускага шляху», пра «генацыд беларускага народа» і «варожыя» еўрапейскія краіны.

Апошнім часам нашы суседкі, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, задумаліся над тым, каб перастаць пускаць такіх асоб на сваю тэрыторыю. Так, Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі ўжо падрыхтавала папраўкі ў правілы аб дзяржавах, грамадзяне якіх пры падачы дакументаў на візу і від на жыхарства павінны праходзіць праверкі на прадмет пагрозы нацыянальнай бяспецы і грамадскаму парадку. Ужо сёння ва ўездзе ў краіну адмаўляюць тым, хто адкрыта дэманструе падтрымку вайсковай агрэсіі РФ супраць Украіны.

Каментары13

  • А2
    04.08.2022
    Яны там не толькі адпачываюць. Апранаюцца, набываюць лекі, тэхніку. І гэта ім не перашкаджае жыць у гармоніі. А што, адно другога не тычыцца
  • «лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку»
    04.08.2022
    Для такіх лукашыцкіх крывадушнікаў трэба ўводзіць пажыццёвы бан у ЕС - хай адпачываюць у лукашыцкім эдэме, які яны так бароняць на тб!
  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    04.08.2022
    Ўхапіліся за Лукашэнку ды іншых яго хаўрусьнікаў, а трэба вось гэты агідны натоўп брахуноў не пушчаць да сябе. Лукашэнка толькі на самалёце/шрубалёце лётае, а ўся яго зграя, як тыя пацукі ды прусакі праз шчыліны за мяжу. А губазіку трэба зьвярнуць увагу на такога ідыёлага - паехала да ворагаў, і хутчэй за ўсё, яе там завярбуюць варожыя спецслужбы.

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

ЦВК палохае штрафам за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня6

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →