Спорт66

Самая вядомая баскетбалістка Латвіі і СССР можа застацца без абедзвюх ног

На мінулым тыдні ў Рызе прайшлі спаборніцтвы на Кубак Ульяны Сямёнавай. У турніры ўзялі ўдзел 10 камандаў з чатырох краін — Латвіі, Эстоніі, Даніі і Венгрыі. Вось толькі сама легенда латвійскага баскетбола не змагла прысутнічаць на мерапрыемстве па стане здароўя, піша Delfi.lv.

Ульяна Сямёнава. Publicitātes foto

Ульяна Сямёнава нарадзілася 9 сакавіка 1952 года ў сям'і старавераў з мястэчка Медумі, што на мяжы з Літвой. Але мама нарадзіла яе ў літоўскім Зарасаі: бацьку Ларывону было прасцей завезці туды жонку, чым у Дзвінск (Даўгаўпілс). Прычым у ЗАГСе дзяўчынку памылкова запісалі Іўліяка.

З маленства Іўліяка (Ульяна) нароўні з дарослымі членамі сям'і працавала ў сельскай гаспадарцы. У першыя гады жыцця яна яшчэ не вылучалася велізарным ростам, аднак калі Сямёнава пачала хадзіць у школу, яна стала імкліва расці, і ў 13 гадоў дарасла да 190 см (у выніку дарасла да 210 см). Бацькі паказалі дачку дактарам, тыя прызналі яе цалкам здаровай.

З часам Ульяна стала самым высокім чалавекам не толькі ў сям'і, але і ва ўсёй вёсцы, таму яе адправілі ў Рыгу на конкурс для высакарослых людзей. Конкурс яна не выйграла, але дзяўчыну заўважылі баскетбольныя спецыялісты і прапанавалі ёй пераехаць у Рыгу. Сямёнава не хацела пакідаць дом, але яе пераканаў адзін з братоў, які заявіў, што так будзе лепш для яе.

Ульяна стала гуляць за славуты рыжскі ТТТ, у 16 гадоў упершыню выйграўшы чэмпіянат СССР. ТТТ з Сямёнавай стаў наогул непераможным. 

Ульяна Сямёнава (злева). Фота: Stefania Passaro / Wikimedia Commons

За 20 гадоў у рыжскім клубе баскетбалістка стала 15-разовай чэмпіёнкай СССР, 11 разоў выйгравала Кубак чэмпіёнаў Еўропы, са зборнай СССР двойчы Алімпійскія гульні, тройчы чэмпіянат свету па баскетболе, 10 разоў чэмпіянат Еўропы.

Ульяна была адной з першых савецкіх спартсменаў, якія здолелі пагуляць за замежныя клубы. У 1987—1988 гадах яна гуляла за іспанскі «Тынтарэта», а ў 1988—1989 гадах — за французскі «Аршы». У 1989 годзе Сямёнава скончыла гульнявую кар'еру.

У 1989—1992 гадах Ульяна была віцэ-прэзідэнтам Латвійскага НАК. З 1991 года была старшынёй Алімпійскага сацыяльнага фонду Латвіі.

У 1993 годзе Ульяна Сямёнава стала першай з савецкіх баскетбалістак, якая была ўключана ў Залу славы баскетбола ў Спрынгфілдзе, у 1999 — у аналагічную залу жаночага баскетбола ў штаце Тэнэсі, у 2007 — у Залу славы Міжнароднай федэрацыі баскетбола ў Іспаніі (FIBA).

Ульяна Сямёнава была прызнана найлепшай баскетбалісткай Латвіі XX стагоддзя і найлепшай цэнтравой у гісторыі савецкага баскетбола.

Вось толькі са здароўем у жанчыны вялікія праблемы. Спачатку яна перанесла аперацыю на сэрцы, а ўвесну мінулага года ёй пасля аскольчатага пералому ампутавалі нагу і, магчыма, прыйдзецца ампутаваць другую.

Ульяна Сямёнава можа перасоўвацца выключна на інвалідным вазку, таму выхад з дому — гэта вялікая праблема.

За Сямёнавай прыглядае і дапамагае сваячка. Наколькі гэта магчыма, Ульяна перасоўваецца па кватэры ў інвалідным вазку, але выйсці на вуліцу ў яе няма магчымасці.

«Больш ляжу і сяджу, не магу выйсці на вуліцу. На мыліцах перасоўвацца не магу, бо патрэбны пратэз, але і ён мала дапаможа, бо другая нага занадта слабая і з цяжкасцю вытрымлівае маю вагу. Калісьці тая нага была зламаная, праапераваная, косткі былі раздробненыя, яе зноў сабралі. Цяпер у мяне ёсць спецыяльны пратэз, каб я магла стаяць», — распавядала былая спартоўка, адзначаючы, што адзіны спосаб перасоўвацца — гэта інвалідны вазок.

Але, кажа баскетбалістка, яна працягвае сачыць за ўсімі спартыўнымі навінамі, і гэта добры спосаб бавіць час — глядзець тэлевізар, каб быць у курсе спартыўных падзей. Яе цікавіць не толькі баскетбол, але і валейбол, хакей і лёгкая атлетыка.

Сямёнаву парадавалі апошнія поспехі латвійскіх баскетбалістаў-мужчын, якія ўпершыню прабіліся на чэмпіянат свету і адразу заваявалі 5-е месца сярод 32 камандаў.

Каментары6

  • гоблен
    31.10.2023
    Вэб-рэдактару: паважаны, нават нарадзіўшыяся ў Латвіі нелатышы (прыкладам, беларусы) дзеля мясцовых і іхняе дзяржавы ўжо другога гатунку ды акупанты). Latvija latviešem, усе справы))
  • Žvir
    01.11.2023
    Jana hramadzianka Latvii ! što vy tut viarziecie ?... 

    Usia jejnaja siamja žyla ū Latvii da savieckaj akupacyi. 

    Aktyūna padtrymala paviartaņnie Latvii da niezaliežnasci, u 1991-m udzieļničala va ūsich akcyjach latvijaskaha hramadztva za niezaliežnasc, u tym liku i ū vyrašaļny momant, razam z usim hramadztvam, na barykadach.

    After attacks by the Soviet OMON on Riga in early January, the government called on people to build barricades for protection of possible targets (mainly in the capital city of Riga and nearby Ulbroka, as well as Kuldīga and Liepāja). Six people were killed in further attacks, several were wounded in shootings or beaten by OMON...

    https://en.wikipedia.org/wiki/The_Barricades
  • Вольга
    01.11.2023
    ***** гэбэшнае. ЧВР.

«Кубло такое». З перапісак Кабанчука робіцца ясна, чаму Верамейчыка палічылі небяспекай і забаранілі яму ўезд ва Украіну27

«Кубло такое». З перапісак Кабанчука робіцца ясна, чаму Верамейчыка палічылі небяспекай і забаранілі яму ўезд ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа прызналі вінаватым па справе аб махлярстве. Але на гэтым і ўсё6

«Мне так шкада яго. Ён не разумее, што адбываецца». Былы твар пракрамлёўскай моладзі выказаўся пра Пуціна7

Колькі квашанай капусты трэба з'ядаць за дзень для здароўя? Вы толькі не дзівуйцеся16

У Малінаўцы «Форд» на пешаходным пераходзе насмерць збіў 8-гадовае дзіця5

У Асіповічах падчас вячэры ў дзіцячым садку памерла двухгадовае дзіця1

У ЗША затрымалі «вагнераўца», які спрабаваў перасячы мяжу праз раку. У яго ў заплечніку быў дрон5

Ксенія Лебедзева атрымала прэмію расійскага ўрада5

«Атрымліваю 600 рублёў на месяц як ахоўнік на аўтастаянцы». Як выжывае былы праваабаронца Алег Волчак12

Польшча выйшла ў лідары па выдатках на абарону сярод краін НАТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кубло такое». З перапісак Кабанчука робіцца ясна, чаму Верамейчыка палічылі небяспекай і забаранілі яму ўезд ва Украіну27

«Кубло такое». З перапісак Кабанчука робіцца ясна, чаму Верамейчыка палічылі небяспекай і забаранілі яму ўезд ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →