76-гадовага амерыканскага акцёра і палітыка Арнольда Шварцэнэгера затрымалі ў аэрапорце Мюнхена. Як піша Bild са спасылкай на крыніцы, акцёр прыляцеў у сталіцу Баварыі ў сераду, 17 студзеня, і адтуль планаваў адправіцца ў аўстрыйскі Кіцбюэль, дзе праходзіць Сусветны кліматычны саміт.
Шварцэнэгера затрымалі падчас мытнага надгляду, бо ў яго знайшлі раскошны гадзіннік швейцарскай фірмы Audemars Piguet. Акцёр сцвярджае, што меў намер прадаць іх з аўкцыёну.
«Мы праводзім расследаванне супраць Арнольда Шварцэнэгера на прадмет ухілення ад выплаты падаткаў. Яму трэба было зарэгістраваць гадзіннік, таму што гэта імпарт», — заявіў Bild прадстаўнік мюнхенскай мытні.
Акцёр ужо некалькі гадзін знаходзіцца ў аддзяленні паліцыі ў аэрапорце.
Каментары