Індэкс спажывецкіх цэн за студзень — снежань 2024 года вырас на 5,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У снежні месячная інфляцыя дасягнула 0,6% пасля 0,3% у лістападзе.
Індэкс спажывецкіх цэн (ІСЦ) на харчовыя тавары ў снежні вырас на 1,4% у параўнанні з лістападам, на нехарчовыя тавары — знізіўся на 0,2%, а тарыфы на паслугі павялічыліся на 0,04%.
У параўнанні са снежнем 2023 года, ІСЦ на харчовыя тавары вырас на 6,5%, на нехарчовыя — на 3,4%, а на паслугі — на 5%.
Каментары