Аварыя адбылася 13 верасня каля 14:30 на 182-м кіламетры дарогі М-8 Віцебск — Гомель — мяжа Украіны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 73-гадовы кіроўца Seat Toledo выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем Lada, які рухаўся насустрач.
Кіроўца Seat загінуў на месцы. 44-гадовы кіроўца Lada дастаўлены ў бальніцу з траўмамі, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Каментары