Грамадства

У Беларусі аб'явілі ў вышук расійскага журналіста

Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскай вобласці аб'явіла ў вышук расійскага журналіста Іллю Даўлятчына па абвінавачанні ў садзейнічанні «экстрэмізму». У канцы 2024 года яго аб'явілі ў вышук у Расіі. 

Ілля Даўлятчын

Як паведаміў тэлеграм-канал «Можем объяснить», які звязаны з Іллёй Даўлятчыным, адпаведную даведку журналісты атрымалі з Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.

«Паводле правіл Саюзнай дзяржавы, пры заведзенні справы ў Беларусі фігурант аўтаматычна трапляе ў базу вышуку ў Расійскай Федэрацыі. У даведцы адзначаецца, што ў вышук яго аб'явіла 25 лістапада 2024 года УУС Гомельскай вобласці па артыкуле 361-4 ч. 2 КК РБ — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці групай асоб паводле папярэдняй змовы», паводле якога пагражае тэрмін ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі», — адзначаецца ў паведамленні.

У той жа час пра вышук Даўлятчына спачатку стала вядома ў Расіі, але тады журналіст казаў, што нічога не ведае пра крымінальную справу. У лістападзе 2023-га Мінюст Расіі аб'явіў яго «замежным агентам». Пазней стала вядома, што суд у Вялікім Ноўгарадзе прызначыў журналісту штраф у памеры 30 тысяч рублёў.

Прычынай для крымінальнага пераследу стаў удзел расійскага журналіста ў адной з праграм тэлеканала «Белсат», які ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем», а ў Расіі — «непажаданай арганізацыяй». Ілля Даўлятчын не з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, а ў базе вышуку МУС Беларусі яго прозвішча адсутнічае.

Ілля Даўлятчын — журналіст-расследавальнік і вядоўца штотыднёвай праграмы «Можем объяснить». У розныя гады ён супрацоўнічаў з газетай «Собеседник», выданнем «Вёрстка», інфармагенцтвам «Росбалт», тэлеканалам «Дождь».

Каментары

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?5

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі39

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?5

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →