«Казкі» Аляксандра Пушкіна, выдадзеныя гандлёвай маркай «Умка» ў серыі «Залатая класіка», знікнуць з паліц крам. Такія вынікі выпрабаванняў Дзяржстандарту.
Гэтая кніга была надрукаваная на Смаленскім паліграфічным камбінаце, у філіяле акцыянернага таварыства «Выдавецтва «Вышэйшая школа».
Вывучыўшы гэтае выданне, эксперты знайшлі парушэнні тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў» парушэнні нязначныя, але ўсё ж прабел паміж словамі ў выдавецкай прадукцыі для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту павінен быць роўны кеглю шрыфта. Фактычна кегль асноўнага шрыфта быў больш за 6 мм, а прабел паміж словамі склаў 1,8 мм.
У выніку Дзяржстандарт пастанавіў не толькі забараніць увоз і рэалізацыю гэтай партыі кніг, але і спыніць дзеянні дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці.
Тры месяцы таму ў Дзяржстандарту ўжо былі пытанні да «Казак» Аляксандра Пушкіна. Праўда, тыя кнігі былі выпушчаныя Яраслаўскім паліграфічным камбінатам. Але парушэнні былі падобныя. У тым выданні кегль апынуўся 3 мм, а прабел паміж словамі — 2,5 мм.
Каментары