Міністэрства аховы здароўя дазволіла дзецям з прыкметамі прастуды заставацца дома і не наведваць навучальныя ўстановы на працягу 5 дзён. Пры гэтым даведку з паліклінікі патрабаваць не будуць.
«Дазволена адсутнасць дзяцей ва ўстановах адукацыі да 5 дзён без даведкі аб часовай непрацаздольнасці», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
У ведамстве адзначылі, што такі парадак дзейнічае «з улікам меркаванага росту захворвання на ВРІ ў канцы студзеня — пачатку лютага».
Сярод іншых мер у дзіцячых садках і школах будуць праводзіцца «ранішнія фільтры», то-бок выяўленне дзяцей з прыкметамі хваробы.
Што тычыцца дарослых, то ім у Міністэрстве аховы здароўя рэкамендавалі прышчапіцца ад грыпу, а на працоўных месцах праводзіць вільготную ўборку.
Каментары