Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня падпісаў указ, якім на 3 гады працягваецца спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, збудаваных грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мінску).
Заявы аб прыёмцы ў эксплуатацыю такіх пабудоў могуць быць пададзеныя грамадзянамі да 1 студзеня 2028 года. Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам даецца права прымаць у эксплуатацыю названыя аб'екты, пры гэтым яны не будуць прызнавацца самавольнымі.
Указ дазволіць узаконіць самавольныя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 года.
Адпаведныя змены ўнесеныя ва ўказ ад 25 ліпеня 2022 года №253 «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва».
Каментары
тянули-тянули и протянули
продли́ть заня́тия працягну́ць заня́ткі;
продли́ть больни́чный лист працягну́ць (прадо́ўжыць, адтэрмінава́ць) бальні́чны ліст;
Крыніца: Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)
https://verbum.by/?q=продлить
калі размова ідзе пра тое што адбываецца ў дадзены момант, то "працягваецца",
а калі пра нешта нельга дакладна сказаць, што менавіта цяпер гэта адбываецца, то "прадаўжаецца".
Вы можаце ўявіць, што нехта скажа "пайду, працягну арэнду офіса"?
Ці "пайду прадоўжу ..." ?