Літва скасоўвае пагадненне з Беларуссю аб пазбяганні падвоенага падаткаабкладання
Сейм Літвы 14 студзеня прагаласаваў за дэнансацыю пагаднення з Беларуссю аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання даходаў і фіскальных парушэнняў.
Як паведамляе прэс-служба Сейма, калі пагадненне перастане дзейнічаць, даходы, атрыманыя рэзідэнтамі Літвы з беларускіх крыніц, і даходы, атрыманыя рэзідэнтамі Беларусі з літоўскіх крыніц, будуць абкладацца падаткамі ў адпаведнасці з адпаведнымі палажэннямі нацыянальнага падатковага заканадаўства.
Такое рашэнне падтрымали 111 дэпутатаў, чацвёра выступілі супраць, шасцёра ўстрымаліся.
Згодна з пагадненнем, кожны бок можа спыніць яго дзеянне, накіраваўшы другому боку пісьмовае апавяшчэнне па дыпламатычных каналах не менш чым за 6 месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года.
Пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання паміж Беларуссю і Літвой было падпісана ў 1995 годзе і ўступіла ў сілу ў 1996-м.
Каментары
Цяпер, пасьля такога "рашэньня", беларусы, якія жывуць і працуюць ў Летуве, будуць вымушаныя плаціць падаткі яшчэ і ў Беларусі. Рабіце вывады, сябры.