У сераду, 27 снежня, у Палацы незалежнасці кіраўнік краіны ладзіў навагодняе свята для найлепшых студэнтаў і навучэнцаў. Удзельнікі мерапрыемства выкладалі ў сацыяльныя сеткі шмат здымкаў з падзеі.
Некаторыя адважваліся нават фоткаць кіраўніка краіны, хаця звычайна прэс-служба просіць устрымацца ад гэтага.
Некаторыя ўдзельнікі палічылі вартым змясціць у інстаграм-сторыз тое, чым кармілі на прыёме.
Культурная праграма была дастаткова шырокая: мерапрыемства вялі тэлевядучая Вольга Рыжыкава і спявак Тэа.
Для прысутных спявалі Naviband, Алёна Ланская, гурт «Дразды» і ўсё той жа Тэа.
Журналістка АНТ Наташа Стэльмах выклала стол з маскамі, якія спецыяльна падрыхтавалі да баля. Яна і сама не адмовілася папрымяраць тыя, якія ёй найболей пасавалі.
Адметна, што запрашэнне на баль афармлялі на беларускай мове.
Міністры не адмаўлялі сабе ў задавальненні сфоткацца з прыгожымі студэнткамі. За гэтым быў заўважаны міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр культуры Юрый Бондар, а таксама першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Што тычыцца астатняй праграмы, то гасцей забаўлялі фокуснікі, раставыя фігуры і дрэсіраваныя сабакі.
Каментары