Усяго патроху

Ці можна смажыць шашлык на балконе?

У МНС распавялі, ці можна пасмажыць шашлык у двары шматпавярховіка і на балконе.

Гатаваць шашлык у кватэры можна толькі ў аэрагрылі або духоўцы, а таксама з дапамогай прыбораў, спецыяльна для гэтага прызначаных.

«А вось развядзенне вогнішча ў мангале на балконе — гэта сур'ёзнае парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. За яго пагражае штраф да 5 базавых, нават калі нічога страшнага не адбудзецца. Калі ваш «пікнік» стане прычынай пажару, штраф будзе складаць ад 5 да 30 базавых велічынь. Калі ж вынікам стане смерць чалавека, вам пагражае крымінальная адказнасць», — адзначаюць у Лідскім РАНС у каментары АНТ.

Што тычыцца двара жылога шматкватэрнага дома, то заканадаўствам не забаронена распальваць мангал у такіх месцах. Праўда, трэба выконваць некаторыя правілы.

«Па-першае, нельга пакідаць агонь без нагляду. Па-другое, месца для вогнішча павінна быць расчышчана ад гаручых матэрыялаў і сухой расліннасці і знаходзіцца на дастатковай адлегласці ад будынкаў і збудаванняў. Забараняецца распальваць агонь на тарфяных грунтах і пад кронамі дрэў. Таксама побач з вогнішчам павінны знаходзіцца 10-літровае вядро з вадой ці звычайны вогнетушыцель. Тады штраф вы не атрымаеце.

Галоўнае — сачыць за іскрамі. У выпадку моцнага ветру яны могуць стаць прычынай пажару. Калі з-за вашага вогнішча загарыцца лаўка або аўтамабіль суседа, адказваць прыйдзецца па ўсёй строгасці закона. Пасля прыгатавання шашлыку вуглі варта заліць вадой», — адзначылі ў РАНС.

Каментары

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля31

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →