Грамадства99

З'явілася ВІДЭА, як у латвійскіх маладзёнаў знайшлі на мяжы пакецік з наркотыкамі — 0,82 грама марыхуаны

Беларускае тэлебачанне расказала некаторыя падрабязнасці гісторыі і паказала відэазапіс, на якім відаць, як у машыне знайшлі пакецік.

citizens of Latvia detained for marijuana граждане Латвии задержаны за марихуану грамадзяне Латвіі затрыманы за марыхуану
Пакецік з марыхуанай у машыне маладзёнаў з Латвіі. Скрын відэа: atnbtrc / YouTube

Па інфармацыі БТ, чацвёра грамадзян Латвіі, сярод якіх тры дзяўчыны (Паліна, Анастасія і Уладлена) і хлопец Даніэль, заехалі ў Беларусь праз пункт пропуску «Грыгароўшчына» 26 ліпеня. Некаторыя з іх ужо былі на фестывалі ў Браславе ў мінулыя гады.

На відэа паказаны момант агляду аўтамабіля. Чуваць, як супрацоўніца пагранкантролю пытаецца, што за пакецік ляжыць ззаду ў салоне. А таксама момант праверкі пакеціка з дапамогай сабакі, паводзіны якога выклікалі падазрэнні адносна зместу пакеціка. Рэчыва было адпраўлена на экспертызу, а маладыя людзі затрыманыя.

Экспертыза паказала, што ў пакеціку была марыхуана вагой 0,82 грама. Па гэтым факце завялі крымінальную справу за незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу небяспечнага наркатычнага рэчыва, здзейсненае групай асобаў.

Па словах карэспандэнта, Даніэль пазней выказаў здагадку, што пакецік мог згубіць у салоне яго знаёмы, якога ён падвозіў у Латвіі перад самым ад'ездам.

У сюжэце БТ малады чалавек абвяргае версію аб тым, што гэты пакецік мог быць падкінуты супрацоўніцай пагранкантролю.

Карэспандэнт расказвае, што 29 ліпеня замежнікаў выпусцілі з ІЧУ пад падпіску аб нявыездзе. Яны перасяліліся ў здымную кватэру, а потым у гасцініцу ў Полацку. Да іх прыехалі бацькі і родныя.

Каментары9

  • ...
    02.08.2024
    А беларускіх падлеткаў за такое садзяць у турму на 13 гадоў...
  • Сымон
    02.08.2024
    У сюжэце БТ малады чалавек абвяргае версію аб тым, што гэты пакецік мог быць падкінуты супрацоўніцай пагранкантролю.

    Ага, і журналісту Чуденцову, які супрацоўнічаў з nexta, на памежным пункце Берасце-пасажырскі пад час спробы з'ехаць у Польшчу ніхто 0.87 грама марыхуаны ніхто не падкідваў.

    Чарговая партыя закладнікаў.
  • Чаркашкварка
    02.08.2024
    Не верце лукашыскiм брахунам i падонкам.

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля31

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →