Усяго патроху33

Новыя «Вяскоўцы»: гэтым разам Столінскі раён ВІДЭА

Беларускія хлопцы даўней замаўлялі для сваіх каханых выкананне адмысловых песняў. Дзяўчына мусіла за гэта аддзячыць кавалеру. Але чым?

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» весела і бесклапотна бавіць калядны час. Гэтым разам яна завітала ў вёску Мачуль на Століншчыне, куды збіраюцца на рэпетыцыі з навакольных селішчаў удзельніцы гурта «Каляжанкі».

Вядоўца Віктар Шукеловіч даведаўся ў Мачулі шмат чаго цікавага: што такое «карэц», «пай» ды «разкі»; як калядоўшчыкі просяць дазволу заспяваць; што гатуюць на Каляды і як варожаць?

Расказалі Віктару ў Мачулі і пра даўні звычай, калі хлопец даручаў шчадроўнікам завітаць да яго каханай і выканаць ёй песню на замову. Назаўтра дзяўчына мусіла адправіцца да хлопца і заплаціць яму за гэта гарбузнымі семачкамі. Пры гэтым маладыя мелі дадатковую нагоду, каб спаткацца і пагаманіць.

Адна з удзельніц калектыву падзялілася таксама містычным досведам. У падлеткавым узросце яна пачула на Раство ў сваёй вёсцы дзівосныя спевы. Дагэтуль яна лічыць, што, магчыма, тое былі анёлы, якія калядавалі ў іхным сяле. З той пары яна змяніла сваё стаўленне да калядавання і перастала глядзець на яго як на спосаб падзарабіць.

Акрамя гэтага, у выданні шмат жартаў і калядных спеваў, якія створаць адпаведную калядную атмасферу.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), анлайн або ў закладцы «Праграмы» на старонцы тэлеканала. І сачыце за «Вяскоўцамі» ў Facebook.

Каментары3

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?4

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі «экстрэмісцкімі» «Народныя навіны Віцебска»

Пры вяртанні ў Беларусь на святы арыштавалі як мінімум 8 чалавек1

«Такога вязня няма». Цяжкахворага палітвязня катуюць у калоніі пад Віцебскам3

Будаўнічую амністыю прадоўжылі на 3 гады4

Кабанчук: Я не датычны да справы Верамейчыка і наогул не ведаў, што яго занеслі ў стоп-ліст на ўезд49

Работнікам «Гродна Азот» пагражаюць звальненнямі за смартфоны на працы

У былога дырэктара J:МОРС памерла 12-гадовая дачка, якая доўга лячылася ад генетычнага захворвання2

«Нельга дапусціць парушэння міжнароднага права». Валянціна Мацвіенка занепакоеная прэтэнзіямі ЗША на Грэнландыю7

У Грамадзянскі кодэкс унеслі забарону на валютную арэнду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?4

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →