Семярых вайскоўцаў УСУ прысудзілі да тэрмінаў да 16 гадоў за баявыя дзеянні ў Курскай вобласці
Суд прызнаў, што ўкраінскія ваенныя, «парушаючы суверэнітэт Расійскай Федэрацыі», «незаконна ўварваліся на тэрыторыю Коранеўскага раёна Курскай вобласці з мэтай ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці». Пра гэта паведамляе пракуратура РФ.
Украінскіх вайскоўцаў асудзілі паводле артыкула аб тэракце па папярэдняй змове, піша «Медуза».
«Яны [падсудныя] неаднаразова адкрывалі агонь на паражэнне па расійскіх вайскоўцах і мірных грамадзянах, забаранялі перамяшчацца і карыстацца тэлефоннай сувяззю, перашкаджалі іх эвакуацыі», — сцвярджае пракуратура.
Каментары